Шабаны — мікрараён у складзе Заводскага раёна горада Мінска. Размешчаны на паўднёвым усходзе горада, за МКАД, паўднёвей за Магілёўскую шашу.
Характарыстыка
Раён напалову прамысловы, на прылеглай тэрыторыі размешчаныя шматлікія прадпрыемствы і склады, станцыя аэрацыі (адкрытая ў 1965 годзе), смеццеперапрацоўчыя прадпрыемства «ЭКОРЭС», Свабодная эканамічная зона «Мінск». У 2006 годзе ў мікрараёне быў адкрыты завод па вытворчасці бытавой тэхнікі кампаніі «Атлант». У супрацоўніцтве з паўднёвакарэйскай кампаніяй MECEN IPC у мікрараёне плануецца пабудаваць новы смеццеперапрацоўчы завод коштам 100 млн долараў. Таксама ў мікрараёне плануецца пабудаваць новы завод індустрыяльнага домабудавання. Чакаецца, што завод размесціцца на тэрыторыі 27 гектараў, будзе пабудаваны на працягу трох гадоў і здолее вырабляць матэрыялы для будаўніцтва 400 тысяч квадратных метраў жылля ў год. Да 2030 года ў мікрараёне плануецца пабудаваць вакзал для высокахуткаснай чыгуначнай лініі Мінск — Масква і пабудаваць станцыю метро Аўтазаводскай лініі.
Жылыя дамы размяшчаюцца на усход ад аб’язной чыгуначнай галінкі Калодзішчы — Міханавічы (усходні абыход Мінска) і аб’ядноўваюцца ў дзве групы: Шабаны-1, або Старыя Шабаны, і Шабаны-2, або Новыя Шабаны. Асноўныя вуліцы: Алеся Бачылы — названая ў гонар беларускага паэта Алеся Бачылы; Ротмістрава — у гонар Героя Савецкага Саюза Паўла Аляксеевіча Ротмістрава, удзельніка аперацыі «Баграціён» і вызвалення Мінска ў 1944 годзе; Сяліцкага — у гонар Героя Савецкага Саюза Мікалая Аляксандравіча Сяліцкага, удзельніка грамадзянскай вайны ў Іспаніі; Шабаны — у гонар найбліжэйшага населенага пункта. thumb|Могілкі пад’ёмных кранаў на вуліцы Сяліцкага
Тып забудовы: пераважна 9, 10, 12 паверхаў, маюцца таксама 5-павярховыя дамы хрушчоўскай пабудовы (вугал вуліц Шабаны і Ротмістрава).
Раён лічыцца неспрыяльным у крымінальным дачыненні; жыхары мікрараёна выказваюць найбольшую трывогу за сваю бяспеку ў вячэрні і начны час у Мінску. Шабаны таксама з’яўляюцца адным з няўдалых мікрараёнаў па ўзроўні згону аўтамабіляў. Мікрараён знаходзіцца ў ліку няспрыяльных і ў экалагічным дачыненні.
Сярэдні кошт зямельных участкаў у Шабанах у 2006 годзе складаў $ 17 за квадратны метр супраць $ 250 у цэнтры горада. Кошт квадратнага метра на другасным рынку жылля ў Шабанах па стане на сакавік 2010 года складаў $ 1250 (другое месца па таннасці ў Мінску) супраць $ 2000 і больш у цэнтры горада.
Гісторыя Назоў раёна паходзіць ад назвы вёскі, якая змяшчалася за 3 кіламетры, на месцы вёскі цяпер пабудаваная станцыя аэрацыі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на месцы мікрараёна размяшчаўся адзін з найбуйнейшых канцэнтрацыйных лагераў — Малы Трасцянец.
Насельніцтва Насельніцтва мікрараёну складае каля 27 тысяч чалавек. У мікрараёне пражывае вялікая колькасць перасяленцаў з зон, якія пераняслі эвакуацыю ў сувязі з Чарнобыльскай аварыяй.
Цікавыя і незвычайныя мясціны Раён знакаміты г. зв. «Могілкамі пад’ёмных кранаў» — у гэта месца калісьці звазілі старыя пад’ёмныя краны, якія адпрацавалі працоўны рэсурс. У народзе мікрараён падзяляецца на «Новыя Шабаны» і «Старыя» — першыя на поўначы, другія — на поўдні. Таксама сярод мясцовае моладзі ўлюбёным месцам з’яўляецца г. зв. «Промка» (то бок, свабодная эканамічная зона «Мінск»), якая папулярная сярод яе як месца для нелегальнага распою спіртных напояў і збору моладзі-графіцістаў, якія вельмі часта пакідаюць свае малюнкі-графіці на сценах прамзоны. Дарэчы, мінчане далі мянушку і ўсяму мікрараёну Шабаны: «Гарлем»Городской фольклор Минска: «бигуди», «гарлем», «помойка» и другое // Інтэрфакс.
Транспартная сістэма Чыгуначная станцыя «Шабаны» Аўтобусы па маршрутах 9, 9в, 9д, 93, 61 і г. д. Маршрутнае і асобнае таксі.
Навакольныя населеныя пункты вёска Падлоссе пасёлкі Малы і Вялікі Трасцянец вёска Каралішчавічы вёска Новы Двор Мікрараён Сосны.
Аб’екты сацыяльнага прызначэння і славутасці Бібліятэка Гіпермаркет «Green» «Дарога смерці» (частка мемарыяла Малы Трасцянец) — дарога, па якой зняволеных з лагеру вялі на расстрэл. Захоўваецца дзякуючы таму, што была абсаджана таполямі. Вуліца Сяліцкага часткова перасякае дарогу, пабудавана некалькі дамоў. Свабодная эканамічная зона «Мінск» Моладзевы клуб і цэнтр дасугу «Арыён» Гарбарны завод Гарадская звалка Чыгуначная станцыя «Шабаны»
Шабаны ў літаратуры і мастацтве Раман Альгерда Бахарэвіча «Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення» (Мінск, «Галіяфы», 2012). ГараШ — беларуская камедыя, сіткам паводле сцэнарыя Андрэя Курэйчыка (год стварэння — 2015).
Спасылкі
Фотагалерэя чыгуначнай станцыі Шабаны
Катэгорыя:Жылыя раёны Мінска Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)