Боган — возера ў Пружанскім раёнеБрэсцкай вобласці, за 9 км на паўднёвы захад ад горада Пружаны, за 1 км на поўдзень ад вёскі Кацёлкі. Адносіцца да басейну ракі Мухавец.

Плошча паверхні 0,23 км², даўжыня 0,78 км, шырыня 0,5 км. Схілы катлавіны маюць вышыню да 2 м. Берагі нізкія, пясчана-тарфяністыя, забалочаныя, параслі хмызняком. Зарастае істотна. Плошча і ўзровень вады значна змяняюцца па сезонах.

У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-35-121 Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Мухаўца Катэгорыя:Азёры Пружанскага раёна