Ферэнц Фаркаш (, Надзьканіжа, Венгрыя — ) — венгерскі кампазітар, педагог. Народны артыст Венгрыі (1970). Вучань А.Рэспігі.
Біяграфія Выкладаў у музычным вучылішчы ў Будапешце, у кансерваторыі г. Клуж-Напока (з 1941 года прафесар, з 1944 года — дырэктар), у 1949-75 гг. прафесар Вышэйшай музычнай школы ў Будапешце.
Творчасць Музычны стыль сфарміраваўся пад уплывам венгерскага музычнага фальклору, венгерскай і італьянскай традыцыйнай прафесійнай музыкі. Сярод твораў: оперы, у тым ліку «Чароўны куфар» (пастаноўка 1942), аперэты, у тым ліку «Чынам Палка» (пастаноўка 1950), балеты, сімфанічныя творы, камерна-інструментальная музыка, музыка для тэатра і кіно.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кампазітары Венгрыі Катэгорыя:Народныя артысты Венгрыі Катэгорыя:Педагогі Венгрыі Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Кампазітары аперэт Катэгорыя:Заслужаныя артысты Венгрыі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Кошута