Іна́х () — у старажытнагрэчаскай міфалогіі рачны бог.Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.512Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.169 Сын Акіяна і Тэфіі.Гігін. Міфы. Увядзенне 6 Таксама бацькам Інаха называлі Айнея.Гесіёд. Пералік жанчын, фр.122 М.-У. Сястра і жонка Інаха — АргіяГігін. Міфы 143, бацька Фаранея і Эгіялея, паводле адной з версій таксама бацька Іо. Паводле падання, Інах быў ракой і разам з Кефісам і Астэрыёнам вырашаў спрэчку паміж Пасейдонам і Герай аб валоданні краінай.Паўсаній. Апісанне Элады II 15, 5; Нон. Дзеянні Дыяніса XXXVI 127 Абвясціў што зямля належыць Геры, і ў гневе Пасейдон высушыў у ёй крыніцы.Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 1, 1; 1, 3-4; III 1, 1 Паводле іншых апавяданняў, Пасейдон паводкай заліў большую частку краіны. На тым месцы, адкуль стала спадаць вада, пабудавалі храм Пасейдону Прасклістыю.Паўсаній. Апісанне Элады II 22, 4
Або Інах быў царом, назваў раку сваім імем і заснаваў ахвярапрынашэнні Геры.Паўсаній. Апісанне Элады II 15, 4 Ёсць апавяданне, што першыя аргівяне, якіх Інах прывёў з іх земляў у даліну, харчаваліся дзікімі грушамі.Плутарх. Грэчаскія пытанні 51 Пабудаваў горад Аргас.Клімент. Страматы I 102, 1. Паводле Герадота яго дачка Іо была выкрадзена фінікійцамі падчас іх знаходжання ў Аргасе, у які яны прыбылі для продажу тавара.Герадот. Гісторыя. 1.1
Дзеючая асоба сатыраўскай драмы Сафокла «Інах» (фр.269-289 Рат) і п’есы невядомага аўтара «Іо».
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багі Катэгорыя:Міфы Аргаліды Катэгорыя:Рачныя багі Катэгорыя:Багі паводле алфавіта