Георг Барадаты (; , Майсен — , Дрэздэн) — герцаг саксонскі з 1500 года, з дынастыі Альберцінаў. Трэці сын Альбрэхта Смелага. Яго маці Здэна (Сідонія) (1449—1510) была дачкой чэшскага караля Іржы з Подэбрадаў. Мянушку «Барадаты» Георг атрымаў таму, што пасля смерці жонкі перастаў стрыгчы бараду.

У 1488 г. Георг замяшчаў на герцагскім прастоле бацькі, які вёў войны ў Фландрыі і Фрызіі. Вывучаў багаслоўе (добра валодаў латынню), але неўзабаве выйшаў з духоўнага саслоўя і ажаніўся з Барбарай, дачкой польскага караля Казіміра IV.

Пасля смерці бацькі ў 1500 годзе Георгу дасталася герцагства Саксонія. Ён быў заўзятым праціўнікам Рэфармацыі, хоць не з’яўляўся фанатычным каталіком, прызнаваў цёмныя бакі каталіцкага духавенства і імкнуўся выкараніць царкоўныя злоўжыванні. Асабліва яго настроілі супраць вучэння Лютэра сялянская вайна і анабаптысты (перахрышчэнцы)Прыхільнікі Томаса Мюнцэра, пазней асуджаныя Лютэрам.. Ён палічыў патрэбным прыняць строгія меры ў адносінах да ерэтычнага вучэння і зрабіў візітацыю цэркваў у сваёй дзяржаве, якой павінен быў падпарадкавацца нават Лейпцыгскі ўніверсітэт. Гэта выклікала з боку Лютэра палеміку, у запалу якой Лютэр называў Георга «саксонскім забойцам, д’ябальскім апосталам і дурным дваранінам». Аднак усе старанні Георга былі марныя, і Рэфармацыя працягвала набываць прыхільнікаў, тым больш, што яго афіцыйны пераемнік, брат Генрых V (сыны Георга памерлі пры яго жыцці), перайшоў у пратэстанцтва, а спроба пазбавіць брата права на прастол не ўдалася.

Быў рыцарам ордэны Залатога руна.

Георг памёр у Дрэздэне, пахаваны побач з жонкай у капэле Мейсенскага кафедральнага сабора. Герцагскі прастол перайшоў да Генрыха «Набожнага» (1473—1541).

Сям’я Георг з 1496 года быў шлюбе з Барбарай Польскай, дачкой Казіміра IV. У іх было дзесяць дзяцей, але толькі адна дачка перажыла бацьку. Іаган (1498—1537), у 1516 годзе ажаніўся з Лізаветай Гесэнскай, нашчадства не пакінуў, Фрыдрых (1504—1539), у 1539 годзе ажаніўся з Лізаветай Мансфельдскай, нашчадства не пакінуў, Крысціна (1505—1549), у 1523 годзе выйшла замуж за Філіпа, ландграфа Гесэнскага, Магдалена (1507—1534), у 1524 годзе выйшла замуж за Іаахіма II Гектара.

Сястра Георга, Катарына (1468—1524) у 1484 г. выйшла замуж за эрцгерцага Жыгімонта Аўстрыйскага.

Малодшы брат Георга, Фрыдрых (1498—1510) быў вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна ў 1498—1510 гг.

Літаратура

Катэгорыя:Герцагі саксонскія Катэгорыя:Ветыны Катэгорыя:Кавалеры ордэна Залатога руна Катэгорыя:Маркграфы майсенскія