Помнік дэ Рышэльё (таксама вядомы як помнік Дзюку, Рышэльё, герцагу, бронзавы дзюк) — бронзавы манумент у поўны рост у Адэсе, прысвечаны Арману Эмануэлю дзю Плесі, герцагу дэ Рышэльё, адкрыты ў 1828 годзе. Першы помнік, усталяваны ў Адэсе.

Перадгісторыя Дэ Рышэльё ўдзельнічаў у штурме Ізмаіла, а праз пяць гадоў надоўга пасяліўся ў Расіі. У 1803 годзе Рышэльё стаў кіраўніком горада, а з 1805 па 1814 генерал-губернатарам Адэсы.

Адэсіты называлі яго «наш Дзюк» і лічылі заснавальнікам горада, хоць да таго часу Адэсе было ўжо 8 гадоў. Стараннямі новага кіраўніка горада горад ператварыўся ў буйны .

Калі Бурбоны вярнулі сабе трон, Дзюк з’ехаў у Францыю, дзе стаў прэм'ер-міністрам ва ўрадзе Людовіка XVIII. Памёр 16 мая 1822 года ва ўзросце 56 гадоў у Парыжы ад кровазліцця ў мозг

Гісторыя стварэння Атрымаўшы гаротныя весткі з Парыжа, граф звярнуўся з заклікам да насельніцтва пачаць збор сродкаў на збудаванне помніка Рышэльё. У мані 1823 года на пасаду Наварасійскага генерал-губернатара заступіў граф М. С. Варанцоў замовіў помнік вядомаму скульптару І. П. Мартасу. Ён стаў адным з апошніх тварэнняў гэтага выбітнага рускага майстра.

Помнік уяўляе сабой бронзавую статую Рышэльё ў рымскай тозе са скруткам у руцэ і трыма латуневымі гарэльефамі, якія сімвалізуюць земляробства, гандаль і правасуддзе.

Закладзены 30 чэрвеня 1827 года.

Працамі па ўстаноўцы помніка кіраваў архітэктар . Адкрыццё бронзавага помніка Дзюку адбылося 22 красавіка 1828 года.

Падчас Крымскай вайны англа-французская эскадра . Адно з ядраў выбухнула на плошчы каля помніка і пашкодзіла яго пастамент асколкам. Пасля вайны на месцы пашкоджання была ўсталяваная чыгунная латка са стылізаваным гарматным ядром.

Апісанне

Скульптура і гарэльефы адлітыя ў бронзе ліцейным майстрам у Пецярбургу. Пастамент выбітнага пецярбургскага архітэктара А. І. Мельнікава і архітэктара . Манумент у стылі класіцызму, уяўляе сабой пастаўленую на п’едэстал бронзавую статую А.-Э. Рышэльё. Велічыня фігуры некалькі больш натуральнай. Квадратны ў плане пастамент з карнізам з ружовага паліраванага граніту з берага ракі Паўднёвы Буг (каля Вазнясенска), падораны Херсонскім абшарнікам Скаронінскім, аздоблены майстрам Паала Джэрары. Падставай пастамента служыць стылабат у форме ўсечанай піраміды з мясцовага вапняку з чатырма прыступкамі з граніту.

На гранях пастамента ў прастакутных нішах устаноўлены пліты і гарэльефы. На фасаднай — латуневая залачэнне пліта з надпісам:

ГЕРЦОГУ ЕММАНУИЛУ ДЕ РИШЕЛЬЕ УПРАВЛЯВШЕМУ СЪ 1803 ПО 1814 ГОДЪ НОВОРОССIЙСКИМ КРАЕМЪ И ПОЛОЖИВШЕМУ ОСНОВАНIЕ БЛАГОСОСТОЯНИЮ ОДЕССЫ БЛАГОДАРНЫЕ КЪ НЕЗАБВЕННЫМЪ ЕГО ТРУДАМЪ ЖИТЕЛИ ВСЕХЪ СОСЛОВIЙ СЕГО ГОРОДА И ГУБЕРНИЙ ЕКАТЕРИНОСЛАВСКОЙ ХЕРСОНСКОЙ И ТАВРИЧЕСКОЙ ВОЗДВИГЛИ ПАМЯТНИКЪ СЕЙ ВЪ 1826 ГОДѣ ПРИ НОВОРОССIЙСКОМ ГЕНЕРАЛЪ-ГУ-БЕРНАТОРѣ — ГРАФѣ ВОРОНЦОВѣ

На трох бакавых баках — бронзавыя гарэльефныя выявы, якія сімвалізуюць гандаль, правасуддзе і земляробства.

Размяшчэнне ў горадзе

Адрас: Прыморскі бульвар, 9.

Помнік звернута тварам да мора, прама перад ім , якая вядзе да Марскога вакзала. Ззаду помніка — два , якія ўтвараюць паўкруглую плошчу, далей — . Помнік ўдала спалучаецца з навакольнай забудовай і Пацёмкінскай лесвіцай.

У культуры

Пошта Украіны выкарыстала выяву помніка пры стварэнні канверта.

Адэсіты кажуць: «Паглядзі на Дзюка з другога » або «Паглядзі на Дзюка з люка». Калі глядзець на помнік з вадаправоднага люка злева ад яго, то скрутак і зморшчыны адзення Дзюка надзвычай падобныя на мужчынскія геніталіі«Борис Бурда: на Дюка гляди с люка!» . У песні «Прагулка па Адэсе» факт пра люк адлюстраваны так: «Улыбаясь Дюку, по хожу; со второго люка на него не гляжу…»

Катэгорыя:Помнікі Адэсы Катэгорыя:Адэса Катэгорыя:Працы Івана Мартаса Катэгорыя:З’явіліся ў 1828 годзе Катэгорыя:1828 год у Адэсе