Бакі́нскі архіпелаг () — архіпелаг у паўднёва-заходняй частцы Каспійскага мора на поўдзень ад Баку. Уваходзіць у склад Азербайджана. Архіпелаг уяўляе групу з невялікіх 11 астравоў, а таксама водмеляў. Найбуйнейшы востраў — Хара-Зіра (Була).
Агульная плошча — каля 4,6 км². Сталага насельніцтва няма.
Каля астравоў вядзецца здабыча нафты і газу. На востраве Бёюк-Зіра працуе маяк.
Спасылкі Baku guide 3D geological model of the Baku Archipelago
Катэгорыя:Астравы Каспійскага мора Катэгорыя:Незаселеныя астравы Катэгорыя:Астравы Азербайджана Катэгорыя:Геаграфія Баку