Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай — праваслаўны храм у вёсцы Баркалабава Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчаны на галоўнай вуліцы.
Гісторыя Пабудавана ў 1904 годзе з цэглы.
Архітэктура Помнік архітэктуры неарускага стылю. Падоўжна-восевую аб’ёмную шматпланавую кампазіцыю храма фарміруюць накрытыя рознымі дахамі прытвор, малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, пяцігранная апсіда з трохграннымі рызніцамі. Уваход аформлены рундуком на чатырох слупах-дыньках з перакінутымі праз іх лучковымі аркамі. Неатынкаваныя фасады насычаны архітэктурнай пластыкай: карнізы з сухарыкамі, ліштва з какошнікамі, парныя калонкі, зубчастыя і парэбрыкавыя фрызы і інш.
Літаратура — С. 134 Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Баркалабава Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Быхаўскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Бабруйскай епархіі Катэгорыя:1904 год у Беларусі