Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у г. Беразіно (Мінская вобласць). Размешчана на вул. Піянерскай. Пабудавана ў 1950-я гг. з цэглы, рэканструявана ў канцы XX ст.

Архітэктура Вырашана двума прамавугольнымі ў плане аб'ёмамі малітоўнай залы і трапезнай. Сакральную прынадлежнасць будынка адзначаюць шатровы чатырохгранны драўляны барабан і макаўка па цэнтры вальмавых дахаў. Неатынкаваныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і цаглянымі лапаткамі ў прасценках. Уваход вылучаны двухслуповым ганкам пад аднасхільным пакрыцём.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1950-я гады Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Беразіна Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі