Выбой, Круцяжы — рака ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі і Варашскім раёне Ровенскай вобласці Украіны, правы прыток ракі Прыпяць.

Даўжыня 10 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца ва ўрочышчы Брочава за 3,75 км на паўднёвы захад ад вёскі Каморы на Украіне, упадае ў старарэчча Прыпяці за 2,75 км на поўдзень ад вёскі Хойна. Рэчышча каналізаванае. Працякае праз азёры Ліпенскае і Сосна на Украіне. У верхнім цячэнні называецца Круцяжы.

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Прыпяці Катэгорыя:Рэкі Пінскага раёна Катэгорыя:Рэкі Ровенскай вобласці