Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у в. Беніца (Маладзечанскі раён). Размешчана на цэнтральнай плошчы, насупраць касцёла Найсвяцейшай Тройцы. Помнік архітэктуры эклектыкі.

Пабудавана ў 1886 г. з цёсанага бутавага каменю. У 1948 г. закрыта. У 1990-я гг. адрэстаўрыравана.

Архітэктура Кампактны прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Вось сіметрыі галоўнага фасада вылучана прамавугольным уваходным праёмам, паўкруглай і круглай люкарнамі над ім. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна члянёны высокімі арачнымі праёмамі. Бутавая муроўка стварае маляўнічы фон сцен. Элементы архітэктурнага дэкору (ліштвы праёмаў, вуглавыя лапаткі, карнізы) атынкаваны і пабелены. Ва ўнутранай прасторы тонкімі перагародкамі вылучаны прытвор і апсіда з бакавымі рызніцамі. На двухпрыступкавую салею ўзняты трохгранны іканастас.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі

Катэгорыя:Беніца Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі эклектыкі Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі