Свята-Іаана-Прадцечанская царква — праваслаўны храм у в. Бараўцы Вілейскага раёна, прыпісны да прыходу Святога прарока Ільі (у Нарачы). Месціцца на могілках. Лічыцца адным са старэйшых храмаў Вілейскага благачыння. Помнік народнага дойлідства.
Гісторыя Храм пабудаваны ў 1789 г. з дрэва, меркавана, як уніяцкая царкваНацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь Вітрына 8 (Зала 16) // izi.travel. Быў зачынены ў 1960-х гадах. Зноў храм адкрылі ў пачатку 1990-х гадоў.
Архітэктура
Вырашана прамавугольным зрубам, які пераходзіць у трохсценную апсіду. Вальмавы дах над алтарнай часткай завершаны шатровай вежачкай. Да фасада далучаны прамавугольны прытвор пад двухсхільным дахам. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Перад храмам пастаўлена двухслуповая званіца з падвешаным звонам.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
Маці Божая ў намітцы
Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Бараўцы) на сайце Маладзечанскай епархіі
Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:Бараўцы (Вілейскі раён) Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Вілейскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Мінскай вобласці Катэгорыя:Храмы Святога Іаана Прадцечы