Це́мра — рака ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ясельда (басейн Прыпяці).

Назва Літоўскі лінгвіст і назвазнаўца К. Буга выводзіў назву ад балцкага *TimurāK. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1958. C. 542..

Водаапісанне Даўжыня 20 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 153 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Лібярполь, вусце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Труханавічы. Цячэ па Нараўска-Ясельдзінскай раўніне ў межах Ружанскай Пушчы. Рэчышча каналізаванае. У вярхоўі ракі створана вадасховішча Гута (Лібярполь). Асноўныя прытокі — Гуцкі канал, рака Парахаўня і канава Козіца (справа).

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Пружанскага раёна Катэгорыя:Прытокі Ясельды