Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Бушыкі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Пабудавана ў другой палове 18 ст. на ўзгорку на ўскраіне вёскі з цэглы, пагост акаймаваны бутавай агароджай. Рэканструявана ў 19 ст.
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана трохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй: двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая прытвор-званіца, завершаная макаўкай. Прамавугольны ў плане аб’ём малітоўнай залы накрыты чатырохсхільным дахам, завершаным цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі (пераплёты ў форме праваслаўнага крыжа) і парнымі пілястрамі ў прасценках, апярэзаны тонкапрафіляваным антаблементам. Арачны ўваходны праём аформлены кілепадобным перспектыўным парталам, з выявай Багародзіцы над ім.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Бушыкі Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі