Жэрам — рака ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Дняпро. Даўжыня 12 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 5 км на захад ад вёскі Борхаў, вусце за 3 км на захад ад вёскі Дунай. Рэчышча каналізаванае на працягу 8,5 км (выток — 3 км на паўночны захад ад вёскі Дунай). У вярхоўі забалочанае лясное ўрочышча Жыгальская Рэчка.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Дняпра