Анта́нас Мяркі́с (, 1 лютага, паводле інш. звестак 20 лютага , в. Баёрай, цяпер Купішкіскі раён — , Уладзімірская вобласць) — літоўскі дзяржаўны дзеяч, апошні прэм’ер-міністр даваеннай незалежнай Літоўскай Рэспублікі.
Біяграфія Экстэрнам скончыў гімназію ў Рызе. Вывучаў права ў Юр’еўскім універсітэце (цяпер Тарту). Скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта (1916).
Падчас Першай сусветнай вайны мабілізаваны ў расійскую армію. У 1915 чыгуначны камендант у Коўне, Кашадарах, Кейданах. Пазней служыў на Румынскім фронце.
У 1919 годзе добраахвотнікам уступіў у Літоўскую армію. Быў кіраўніком юрыдычнага аддзела міністэрства аховы краю (гэта значыць міністэрства абароны). Займаў пасаду міністра аховы края (гэта значыць міністра абароны) у трох кабінетах — Пранаса Давідайціса (12 сакавіка 1919 — 12 красавіка 1919), Мікаласа Сляжавічуса (12 красавіка 1919 — 21 жніўня 1919), Аўгусцінаса Вальдзямараса (17 снежня 1926 — 9 жніўня 1927). Выйшаў у адстаўку ў званні падпалкоўніка.
У 1927—1932 гадах быў губернатарам Клайпедскага края. У 1933—1939 гадах займаў пасаду бургамістра Каўнаса. Старшыня саюза гарадоў (1934—1939). Член IV Сойма Літоўскай Рэспублікі (1936—1940). Пасля перадачы Вільнюса Літве ўвосень 1939 года паўнамоцны прадстаўнік урада ў Віленскім краі.
Апошні даваенны прэм’ер-міністр незалежнай Літвы (21 лістапада 1939 — 17 чэрвеня 1940). Выконваючы абавязкі прэзідэнта Літвы пасля ад’езду Антанаса Смятоны за мяжу ў сувязі з ультыматумам Савецкага Саюза 12 чэрвеня 1940 (15 чэрвеня—17 чэрвеня). Па патрабаванні савецкіх улад прызначыў главой урада Юстаса Паляцкіса.
17 ліпеня 1940 года быў арыштаваны НКУС і вывезены ў Саратаў. У 1941 годзе Мяркіс і яго сям’я былі пасаджаны ў турму. У 1954 годзе вызвалены з турмы без права вяртання ў Літву. Быў паселены ва Уладзімірскай вобласці, дзе і памёр.
Спасылкі Antanas Merkys (літ.) Lietuvos Respublikos Ministras Pirmininkas (літ.)
Катэгорыя:Міністры аховы краю Літвы Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Літвы Катэгорыя:Прэзідэнты Літвы Катэгорыя:Юрысты Літвы Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта Катэгорыя:Зняволеныя Уладзімірскага цэнтрала Катэгорыя:Пахаваныя на Пятрашунскіх могілках