Кра́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Крайск. Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы раёна.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нястанавіцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: аграгарадок Малыя Нястанавічы, вёскі Асінцы, Баброва 1, Баброва 2, Белае, Будзенічы, Булахаўка, Вялікія Нястанавічы, Гарбоўшчына, Завішына, Завішынская Рудня, Заполле, Ляўданшчына, Прагон, Пятроліна, Стрый, Студзянец, Траянец, Ціхонавічы)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 694 чалавекі, з іх 93,5 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 1415 чалавек.
На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца Крайскае і Нястанавіцкае лясніцтвы.
Сельгаспрадпрыемствы: ААТ «Крайск» ААТ «Нястанавічы-Агра»
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. С. 327, 328 С. 512
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Плешчаніцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе