Старажытнасаксонская мова, таксама вядомы як старажытнаніжнегерманская мова — самая ранняя форма ніжненямецкай мовыOld Saxon language at Encyclopædia Britannica, пацверджаная дакументамі VIII-XII стагоддзяў. З яе развілася Сярэдненіжненямецкая мова. На ёй размаўлялі саксы на паўночна-заходнім узбярэжжы Германіі і ў Нідэрландах. Старажытнасаксонская досыць блізкая да старажытнай англа-фрызскай мовы (старажытнафрызская мова, старажытнаанглійская мова); яна таксама блізкая да старажытнаніжнефранкскай мовы («старажытнагаландская мова»). Гэта мова адрозніваецца ад старажытнаверхненямецкай мовы адсутнасцю слядоў другога перамяшчэння зычных. Была ўзаемазразумелая са старажытнаанглійскай мовай.

Фаналогія Старажытнасаксонская мова не прымала ўдзелу ў другім (верхненямецкім) перамяшчэнні зычных, і таму захаваў выбуховыя зычныя гукі p, t, k, якія былі зменены ў старажытнаверхненямецкай мове ў розныя фрыкатывы ды афрыкаты. Нямецкія дыфтонгі ai, au пераўтварыліся ў доўгія галосныя гукі ē, ō, адпаведна, тады як у старажытнаверхненямецкай мове яны ператвараліся або ў ei, ou, або ў ē, ō у залежнасці ад зычнага гуку пасля іх. Старажытнасаксонская, адзіная з заходнегерманскіх моў, захаваў нямецкі -j- пасля зычнага гуку, напрыклад, «збавіцель» (, , ). Нямецкі ўмляут прысутнічае толькі ў відзе кароткага a, і не паслядоўны, напрыклад, ці «мець» ().

Літаратура Захавалася ўсяго некалькі тэкстаў, асабліва ў малітвах, якія адносяцца да хрышчэння, напісаных саксамі па загаду Карла Вялікага. Адзіны захаваны літаратурны тэкст Heliand.

Heliand Фрагмент Кнігі БыццяOn the basis of the edition by Burkhard Taeger, Max Niemeyer Verlag, Tübingen 1996 (10. Auflage) prepared by Jost Gippert, Frankfurt, 11.11.2003; TITUS version by Jost Gippert, Frankfurt a/M, 11.11.2003 Trierer Blutsegen Wurmsegen Spurihalz Старажытнасаксонская вадохрышчанская малітва Каментарыі да псалмоў Пенітэнцыярыя Гамілія Беды Вялебнага Credo Essener Heberegister

Спасылкі

Катэгорыя:Заходнегерманскія мовы Катэгорыя:Гісторыя нямецкай мовы