Эпсамі́т, горкая соль, англійская соль — мінерал класа сульфатаў, водны сульфат магнію (гептагідрат сульфата магнію), MgSO4·7H2O. Назва мінерала паходзіць ад горада Эпсом, дзе ён быў упершыню знойдзены ў вадзе мінеральных крыніц.

У складзе эпсаміту 16,3 % вокісу магнію (MgO), 25,5 % сульфату (SO), 51,2% вады, ізаморфныя дамешкі нікелю, жалеза, цынку, марганцу.

Эпсаміт утварае празрыстыя белыя і бясколерныя крышталі прызматычнай і ігольчатай формы, зямлістыя і шчыльныя агрэгаты, нацёкі, скарынкі, выцветы. Цвёрдасць 2—2,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 1,68—1,75Інфармацыя на сайце «Каталог Минералов» г/см³. Крохкі. Растваральны ў вадзе. Пры награванні ўтварае няплаўкую белую масу, пры тэмпературы 100—238 °С страчвае крышталізацыйную ваду.

Радовішчы Эпсаміт утвараецца пераважна ў выніку выпарэння рапы салёных вадаёмаў і мінеральных крыніц з вялікім утрыманнем магнію. Сустракаецца на сценках пячор і горных вырабатак. Вядомы ў радовішчах выкапнёвых солей на Украіне, у Германіі і салёных азёрах у Расіі (Эльтон, Джалунскае), Казахстане, ЗША, Мексіцы, Егіпце і інш.

Эпсаміт таксама атрымліваюць штучна.

Выкарыстанне Эпсаміт выкарыстоўваецца ў медыцыне, хімічнай, тэкстыльнай, папяровай прамысловасці.

Літаратура

Спасылкі Інфармацыя на сайце «Каталог Минералов» Магния сульфат // ХиМиК.ру

Катэгорыя:Сульфаты Катэгорыя:Злучэнні магнію Катэгорыя:Мінералы магнію Катэгорыя:Харчовыя дабаўкі