Тачы́я — рака ў Беларусі, у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Лясная (басейн Заходняга Буга).

Даўжыня ракі 15 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 38 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 ‰. Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Манчакі, вусце каля вёскі Млыны. Вадазбор у межах Прыбужскай раўніны.

Каля вёсак Шастакова, Зарачаны і Ратайчыцы на рацэ створаны сажалкі. Каля вёскі Ратайчыцы ў Тачыю ўпадае рака П’яўка.

Літаратура

 — С. 89.

Катэгорыя:Басейн Буга Катэгорыя:Рэкі Камянецкага раёна