Свята-Ушэсцеўская царкваПрыходы Клімавіцкага благачыння. — Магілёўская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы — праваслаўны храм у аграгарадку Мілаславічах Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Размяшчаецца ў цэнтры вёскі, на плошчы.
Гісторыя Драўляная ўніяцкая царква ў Мілаславічах, вядомая з 1737 года, і пазней пераробленая ў праваслаўную, згарэла ў пажары 1884 года — С. 116. У тым жа годзе дзяржава вылучыла грошы на пабудову цаглянага храма, асвячонага ў 1887 годзе ў гонар Узнясення ГасподнягаМілаславіцкая Пакроўская царква : [у Клімавіцкім раёне] // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / галоўны рэдактар В. В. Калістратава. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2014. — Т. 5. — С. 496 : фота..
Першым святаром царквы быў айцец Іаан Ліяранцэвіч. Пры ім у храме захоўваўся абраз Хрыста Збавіцеля, падараваны імператарам Аляксандрам III. Гэты абраз асабліва шанаваўся прыхаджанамі, аднак быў страчаны ў савецкія часы, і пра яго існаванне вядома толькі з архіўных дакументаўДзмітрыева, М. Храм на ўзвышшы, альбо аб вечным надзенна : [пра Мілаславіцкую царкву] / Марына Дзмітрыева // Родная ніва. — 1996. — 31 ліпеня. — С. 2..
У 1898 годзе епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Місаіл наведаў прыход, па выніках чаго надрукаваў свае ўражанні ў «Магілёўскіх епархіяльных ведамасцях» — С. 88:
У пачатку XX стагоддзя ў храме служыў айцец Міхаіл Арлоў. Па прыходзе савецкай улады, у 1934 годзе, царква была разрабавана і зачынена.
Будынак значна пацярпеў у часы Другой сусветнай вайны, калі ў Мілаславічах ішлі баі паміж савецкімі і нямецкімі войскамі. Нацысты ператварылі званіцу царквы ў агнявую кропку, размясціўшы на ёй кулямёты. Будынак абстрэльвалі, і ў выніку вежа была разбурана, а сцены моцна пашкоджаны.
Тым не менш, у гады вайны прыхаджане адрамантавалі царкву і працягнулі набажэнствы. Па вяртанні Чырвонай арміі царкоўны прыход на чале са святаром Рыгорам Дашурай ахвяраваў у фонд Перамогі 4000 рублёў і тканіну.
Пасля вайны, у пачатку 1960-х гадоў, будынак зноў адабралі ў вернікаў і ўладкавалі ў ім склад калгаса «Мілаславіцкі».
У 1990-я гады пачалося аднаўленне храма. Грошы на рэканструкцыю ахвяраваў нямецкі пратэстант Адам Троер. Новы іканастас быў выкананы ў Мазыры, а абразы прывезены з Украіны. 23 мая 2004 года адбылося асвячэнне царквы ў гонар Ушэсця ГасподнягаДанілаў, В. Праваслаўную царкву ў Мілаславічах дапамог аднавіць нямецкі пратэстант / В. Данілаў // Звязда. — 2005. — 21 лістапада. — С. 2.. Настаяцель храма — іерэй Мікалай Вячорка.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную чатырохчасткавую кампазіцыю фарміруюць прытвор, трапезная, малітоўная зала, пяцігранная апсіда. Бакавыя гранёныя рызніцы прылягаюць да бакавых прыбудоў. Над сяродкрыжжам надбудаваны светлавы барабан-чацвярык. Бабінец і прытвор з боку галоўнага ўвахода размешчаны на падоўжанай восі. Усе часткі будынка накрыты пакатымі дахамі. Галоўны ўваход аформлены ганкам-рундуком, бакавыя — прамавугольнымі парталамі з фігурнымі трохпялёсткавымі франтонамі. Вокны з паўцыркульнымі завяршэннямі, на светлавым чацверыку — трохчасткавыя. Асноўны дэкаратыўны матыў фасадаў — абрамленне акон у выглядзе трохпялёсткавых арачак. Аб’ёмы апяразаны прафіляванымі карнізамі.
У інтэр’еры ўсе дапаможныя памяшканні адкрываюцца ў цэнтральную двухсветлавую прастору арачнымі праёмамі. Арыгінальная аздоба інтэр’ераў не захавалася.
Зноскі
Літаратура — С. 240 Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4 — С. 264.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Клімавіцкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Мілаславічы Катэгорыя:1887 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пятра Камбурава