Бузачы () — паўвостраў на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Каспійскага мора. Уваходзіць у склад Менгістаускай вобласці Казахстана. Тэрыторыя - каля 16780 км².
Паўвостраў Бузачы ўяўляе сабою паўночны выступ паўвострава Мангышлак. Сфарміраваўся ў выніку адступлення Каспійскага мора. Абрысы вельмі зменлівы. Пейзажы прадстаўлены пераважна пустыннымі мелавымі раўнінамі. Клімат рэзка кантынентальны з кароткай, але прахалоднай зімой і доўгім спякотным летам. Сярэднегадавая тэмпература — 10,5 °C.
На Бузачы вядзецца здабыча нафты і газу.
Літаратура Мангышлак // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 75
Спасылкі Синий цвет пустыни Актау-Бузачинский заказник
Бузачы Бузачы Бузачы