У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнне горад Бенгкулу.
Бенгкулу () — правінцыя на паўднёвым захадзе вострава Суматра ў Інданезіі. Плошча — 19 919,33 км². Насельніцтва (2014 г.) — 1 828 291 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Бенгкулу.
Гісторыя Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Бенгкулу ўзніклі ў сярэднявеччы. У XVII ст. узбярэжжа кантралявалася султанамі Бантэна і дзяржавай Індэрапура. З 1685 г. тут існавалі гандлёвыя факторыі Брытанскай Ост-Індскай кампаніі. У 1824 г. брытанцы перадалі правы на валаданне ўзбярэжжам галандцам. Далейшай каланізацыі садзейнічала адкрыццё золата ў другой палове XIX ст. У часы каланіялізму ў Бенгкулу ў высылцы правёў некалькі гадоў Сукарна. Тут ён пазнаёміўся са сваёй жонкай Фатмаваці.
У 1945 г. землі Бенгкулу ўвайшлі ў склад незалежнай Інданезіі. У 1968 г. была створана асобная правінцыя Бенгкулу.
Эканоміка Важныя галіны эканомікі правінцыі Бенгкулу — сельская гаспадарка і рыбалоўства. У 2011 г. сельскагаспадарчая вытворчасць фарміравала 39,84 % ВУП правінцыі. Асноўныя таварныя культуры — рыс, арахіс, соя, фасоля, чай, кава, перац, гевея і інш. Рыбалоўства развіваецца як на прыбярэжных тэрыторыях, так і ва ўнутраных вадаёмах. У 2006 г. здабыта 145 334 тоны рыбы.
Прамысловасць прадстаўлена здабычай вугалю, а таксама дробнымі прадпрыемствамі па перапрацоўцы сельскагаспадарчай і лясной прадукцыі.
Насельніцтва Дынаміка росту насельніцтва правінцыі Бенгкулу: Перапіс 1971 1980 1990 1995 2000 2010 2014 Насельніцтва 519316 768064 1179122 1409117 1567436 1715568 1828291
Спасылкі Aris Ananta, Mulyana Soekarni, Sjamsul Arifin, The Indonesian Economy: Entering a New Era. — Institute of Southeast Asian Studies, 2011 Патэнцыяльныя інвестыцыі ў правінцыі Бенгкулу Даведнік для вандроўніка
Катэгорыя:Правінцыі Інданезіі