Ві́таўтас Сі́рыёс-Гі́ра (; 12 красавіка 1911, Вільня — 14 лютага 1997, Вільнюс) — літоўскі паэт, празаік, перакладчык; сын пісьменніка Людаса Гіры. Сірыёс — псеўданім, які стаў разам з прозвішчам літаратурным імем.

Біяграфія З 1920 года жыў у Каўнасе. У 1931 года скончыў Каўнаскую езуіцкую гімназію і ў тым жа годзе выпусціў першую кнігу вершаў «Гол у будучыню». У 1931—1936 гадах навучаўся медыцыне ва Універсітэце Вітаўта Вялікага. Працаваў журналістам, настаўнікам. У сталым узросце скончыў Віленскі ўніверсітэт, атрымаў дыплом (1949) і працаваў урачом.

Жонка Альмоне Сірыёс-Гірэне (Almonė Sirijos Girienė), дачка Дануце Сірыёс-Гірайце (Danutė Sirijos Giraitė), сын Альгірдас Сірыёс-Гіра (Algirdas Sirijos Gira).

Творчасць Выпусціў некалькі зборнікаў вершаў і раманаў. Першы раман «Буэнас-Айрэс» (1956) распавядае пра даваенны Каўнас.

Аўтар п’ес. Суаўтар сцэнарыя кінастужкі «Адам жадае быць чалавекам» (суаўтар сцэнарыя і рэжысёр Вітаўтас Жалакявічус; 1959).

Пераклаў на літоўскую мову паэму Адама Міцкевіча «Гражына», творы Міхаіла Зошчанкі, Кацюбінскага.

Творы перакладаліся на нямецкую, польскую, рускую, чэшскую, эстонскую і іншыя мовы.

Кнігі вершаў

Golas į ateitį. Klaipėda, 1931. Širdys formaline. 1934. Mergaitės ir asonansai. 1935. Šešėliai nuo ekrano. 1937. Pro amžių bėgį. 1947.

Зборнікі апавяданняў і аповесцей

Žmonės iš didžiojo laivo. 1951. Susitikimas su Brunhilda. 1974. Aleksoto tiltas. 1979.

Раманы

Buenos Airės. Vilnius, 1956. Štai ir viskas. 1963. Voratinkliai draikės be vėjo. 1968. Raudonmedžio rojus. 1972. Bėgimas nuo šešėlio. 1975. Kai neliepsnojo tik vanduo. 1980. Kanarėlės. 1983. Nakties muzika. 1986. Paskutinis sekmadienis. 1989.

П’есы Ponas Pirsonas jau nebegrįš: 4 veiksmų 7 paveikslų pjesė. Vilnius, 1953. Aštuntojo laivyno draugiškas vizitas: 4 veiksmų, 7 paveikslų pjesė. Vilnius, 1954.

Крыніцы

Спасылкі Maironis Lithuanian Literature Museum: Collection of Vytautas Sirijos Gira Autobiografija. Golas į ateitį Sirijos Gira, Vytautas

Катэгорыя:Літоўскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Літоўскамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі Літвы Катэгорыя:Паэты Літвы