Свя́та-Ільі́нская царква́ — праваслаўны храм у вёсцы Слаўнае Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчаны на паўночна-заходняй ускраіне вёскі.

Гісторыя

Упершыню драўляная царква ў Слаўным пад 1675 годам, паводле іншых звестках будынак быў ужо ў 1665 годзе. Паводле мясцовай легенды, заснаваў храм князь Лабуш. У правай частцы царквы захоўваецца каменная пліта, пад якой, як сцвярджаюць вяскоўцы, і пахаваны той самы Лабуш.

У 1-й палове XIX стагоддзя на месцы старога храма была пастаўлена новая царква, перавезеная з вёскі Гління мясцовымі шляхцічамі Іванскімі бо Слаўнае было значна бліжэй да іх маёнтка ў Курманаве. З 1877 года пры царкве пачала працаваць прыходская школа. Святаром храма ў 1913-1918 гадах быў Аляксандр Галкоўскі, які выкладаў Закон Божы ў навакольных школах.

Дзейнасць прыхода прыпынілася на пачатку 1930-х гадоў, калі савецкія ўлады ператварылі царкву ў зернясховішча, але абразы засталіся некранутымі. У гады Другой сусветнай вайны набажэнствы ў ёй аднавіліся, і з таго часу храм больш не закрываўся.

У 2004 годзе адбылася рэстаўрацыя будынка, у ходзе якой ён быў афарбаваны, абноўлены вокны і дзверы, усталяваны новыя званы і крыжы. У 2007 годзе храм занеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. Настаяцелем царквы з’яўляецца іерэй Анатоль.

У Свята-Ільінскай царкве быў ахрышчаны Максім Гарэцкі, таксама ў ёй вянчаліся яго бацькі. У п’есе «Антон» пісьменнік апісвае храм у час богаслужэння:

Архітэктура

Помнік архітэктуры класіцызму. Трохчасткавая падоўжана-восевая кампазіцыя храма сфарміравана прамавугольнымі зрубамі прытвора і малітоўнай залы, да якой далучана пяцігранная апсіда. Асноўны зруб завершаны купалам на васьмігранным барабане. Над бабінцам узвышаецца двух’ярусная чацверыковая званіца, завершаная купалам. Галоўны ўваход вылучаны невялікім чатырохслуповым ганкам. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстана гарызанатальная і вертыкальная шалёўка.

У прастору малітоўнай залы адкрываецца светлавы барабан з пакрытай размалёўкай скляпеністай канструкцыяй васьмерыка на чацверыку і парусамі, якая трымаецца на 6 калонах. На гранях чацверыка і васьмерыка — арнаментальная размалёўка. У інтэр’еры храма знаходзяцца абразы Ануфрыя Вялікага, Святога Іллі, Ісуса Хрыста, Казанскай Божай Маці, Уладзімірскай Божай Маці, Серафіма Сароўскага і іншых святых.

Царква — рэдкі ўзор драўлянага дойлідства ўсходу Беларусі.

Літаратура

 — С. 317—318 Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4 — С. 369.

Спасылкі

Катэгорыя:Слаўнае (Мсціслаўскі раён) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мсціслаўскага раёна Катэгорыя:Храмы Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі