Дзі́ваць — ручай у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Обаль.

Даўжыня 12 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 49 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 ‰. Пачынаецца за 1,7 км на поўдзень ад вёскі Токарава, цячэ па Полацкай нізіне. Упадае ў Обаль каля вёскі Валюшчына. Ад вытоку да вёскі Залессе на працягу 4,9 км рэчышча каналізаванае.

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1981 г.

Катэгорыя:Прытокі Обалі Катэгорыя:Рэкі Полацкага раёна