Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у імя святого архангела Міхаіла ў в. Вострава Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
Пабудавана ў 1862 годзе на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі з цэглы на сродкі маршала Гарабурды. У 1961 годзе закрыта, адкрыта ў 1988—1990 гг. Абнесена бутавай агароджай.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжана-восевую кампазіцыю царквы складаюць прытвор з шатровай чацверыковай званіцай, трапезная, малітоўная кубападобная зала і прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шацёр званіцы, 4-схільны дах малітоўнай залы і цэнтр апсіды завершаны макаўкамі на гранёных барабанах. Плоскасныя бакавыя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з архівольтамі, апяразаны прафіляваным карнізам.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — стар. 89.
Спасылкі
Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Святога Міхаіла Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Зэльвенскага раёна Катэгорыя:Вострава (Галынкаўскі сельсавет) Катэгорыя:1780 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі