72-гі гвардзе́йскі Ро́венскі ордэна Ле́ніна, Чырванасця́жны, о́рдэна Алякса́ндра Суво́рава II ступе́ні Аб’ядна́ны вучэ́бны цэнтр падрыхто́ўкі пра́паршчыкаў і мало́дшых спецыялі́стаў — навучальная воінская часць, найбуйнейшае падраздзяленне Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Колькасць асабовага складу — болей за 4,5 тысячы чалавек. Вучэбны цэнтр займаецца падрыхтоўкай прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў для Узброеных сілБелорусская военная газета «Во славу Родины». 27.07.11. Артыкул «Кузница кадров в Печах под Борисовом» .

Гісторыя

У міжваенны час 8 ліпеня 1940 года ў Ліўнах Арлоўскай вобласці, паводле дырэктывы Народнага Камісара абароны СССР, пачалося фарміраванне 120-й стралковай дывізіі і завяршылася 15 жніўня 1940 года. Дывізію фарміравалі: камандзір дывізіі — генерал-маёр Канстанцін Іванавіч Пятроў, камісар дывізіі — палкавы камісар Ісмаіл Булатавіч Булатаў, начальнік штаба дывізіі — палкоўнік Аляксандр Іванавіч Бяляеў.

Новае падраздзяленне ўвайшло ў Арлоўскую ваенную акругу. Дывізія па штаце ваеннага часу мела 14.000 чалавек і складалася з 401-га, 474-га і 540-га стралковых палкоў, 559-га лёгкага артылерыйскага палка, 150-га асобнага разведвальнага батальёна, 224-га батальёна сувязі, 193-га сапёрнага батальёна, 180-га супрацьтанкавага дывізіёна, 185-га зенітнага дывізіёна, 192-й асобнай аўтароты падвозу.

З самага пачатку свайго існавання, дзякуючы таленту і энергіі камандзіра генерал-маёра К. І. Пятрова, дывізія пачала лічыцца адной з лепшых у Арлоўскай ваеннай акрузе. Ужо ў верасні 1940 года быў праведзены трохтыднёвы палявы збор з прыпісным асабовым складам, а ў лістападзе таго ж года паводле вынікаў інспектарскай праверкі дывізія была прызнана лепшым стралковым падраздзяленнем акругі, а камандзір дывізіі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны Вайна заспела салдат падраздзялення ў разгар баявой вучобы ў летніх лагерах «Лужкі», адкуль 23 чэрвеня яе часці вярнуліся на «зімовыя кватэры» для даўкамплектавання, пасля чаго, дывізія прымала ўдзел у баях за горад Ельня. Ельня стала адным з першых гарадоў, вызваленых Чырвонай Арміяй.

Загадам Народнага камісара абароны № 318 ад 26 верасня 1941 года за мужнасць, доблесць і высокае ўменне, выяўленыя ў баях пад горадам Ельня Ельня]], дывізія была ператворана ў 6-ю гвардзейскую стралковую дывізію. Гэтага высокага гонару дывізія была ўшанавана ў Савецкай Арміі адной з першых. У сувязі з гэтым штогод 26 верасня адзначаецца Дзень утварэння часці. Гвардзейскі сцяг дывізіі быў уручаны ў снежні 1941 года.

У кастрычніку — снежні 1941 года дывізія ў складзе 1-га гвардзейскага корпуса і ўдарнай групы 3-й арміі вяла баі па атражэнні ўдараў нямецкіх войск пад Тулай, за горад Яфрэмаў. Улетку 1942 года 6-я гвардзейская стралковая дывізія ўдзельнічала ў зацятых абарончых баях у складзе Заходняга фронту. Увосень 1942 года і ўзімку 1943 года падчас наступу салдаты дывізіі вызвалілі звыш за 170 населеных пунктаў.

У ліпені 1943 года дывізія ўдзельнічала ў гістарычнай бітве на Курскай дузе, на адным з галоўных кірункаў правага крыла дугі — каля станцыі Паныры. За мужнасць і гераічнасць, выяўленыя ў баях пад Панырамі, 21 ліпеня 1943 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 6-я гвардзейская дывізія была ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга.

1 ліпеня 1943 года камандзірам дывізіі быў прызначаны гвардыі генерал-маёр Дзмітрый Платонавіч Анупрыенка. Разграміўшы ворага на Курскай дузе, дывізія накіравалася на вызваленне роднай зямлі: удзельнічала ў фарсіраванні рэк Дняпро, Дзясна, Прыпяць, у вызваленні шматлікіх гарадоў і сёлаў Украіны. За фарсіраванне Дняпра 35 салдатам дывізіі, у тым ліку яе камандзіру генерал-маёру Д. П. Анупрыенку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

7 лютага 1944 года часці дывізіі вызвалілі горад Роўна. Загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага № 022 6-й гвардзейскай стралковай дывізіі было прысвоена ганаровае найменне «Ровенская».

У складзе 1-га Украінскага фронту дывізія фарсіравала Заходні Буг, вызваляе горад Рава-Руская і 22 ліпеня 1944 года выходзіць на Дзяржаўную граніцу з Польшчай.

У другой палове 1944 года дывізія вызваліла гарады ў Польшчы, удзельнічала ў баях на Сандамірскім плацдарме, фарсіравала Віслу.

За паспяховыя баявыя дзеянні, мужнасць і ўстойлівасць, выяўленыя пры фарсіраванні ракі Вісла, утрыманне Сандамірскага плацдарму Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 жніўня 1944 гады дывізія была ўзнагароджана Ордэнам Суворава 2-ой ступені.

Напачатку верасня 1944 года камандзірам дывізіі быў прызначаны палкоўнік Георгій Васільевіч Іваноў. У студзені 1945 года дывізія з баямі ўступіла на тэрыторыю Германіі, фарсіравала шэраг найцяжкіх водных перашкод (рэкі Нейсе, Одар, Шпрэе) і да канца красавіка падышла да Эльбы.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за мужнасць, гераізм і высокае майстэрства, выяўленыя пры фарсіраванні ракі Одар, дывізія 26 мая 1945 года была ўзнагароджана ордэнам Леніна.

За перыяд вайны дывізія знішчыла 58 тысяч і ўзяла ў палон 10328 нямецкіх салдат, знішчыла і захапіла 128 самалётаў, 579 танкаў, 945 гармат і мінамётаў, 328 бронетранспарцёраў, 4035 аўтамашын, 1389 кулямётаў і іншай ваеннай тэхнікі.

Дывізія скончыла баявы шлях вызваленнем сталіцы Чэхаславакіі — Прагі. Пройдучы на Захад 4520 кіламетраў, вызваліла 18 гарадоў, 1458 населеных пунктаў і заняла на тэрыторыі Германіі 12 гарадоў і 603 населеных пункта.

Пасляваенныя годы Увесну 1946 года, здзейсніўшы марш з Чэхаславакіі і Аўстрыі, дывізія засяродзілася на тэрыторыі БССР у горадзе Магілёве, а ў красавіку 1947 года была перадыслакавана ў ваенны гарадок Печы.

Вырашаючы складаныя задачы раскватаравання, барацьбы з бандытызмам, аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі, дывізія пераступіла ў 1947 годзе да баявой падрыхтоўкі. Інспектарскія праверкі паказалі, што ваяры дывізіі навучыліся дзейнічаць ва ўсіх відах бою, глыбока засвоілі досвед вайны, умела авалодалі новымі тэхнічнымі сродкамі.

Напачатку 1950-х гадоў працягнулася далейшае ўдасканаленне баявой гатоўнасці ўсіх родаў войскаў для выканання задач ва ўмовах ужывання атамнай зброі і іншых новых сродкаў барацьбы. У верасні 1954 года ваяры-гвардзейцы прынялі ўдзел у тактычным вучэнні з ужываннем ядзернай зброі, якое праводзілася ў Тоцкім вучэбным цэнтры.

У 1955 годзе падраздзяленне прыняла ўдзел у найбуйнейшых па сваіх маштабах пасля Вялікай Айчыннай вайны ваенных манеўрах пад кіраўніцтвам Міністра абароны СССР Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава.

Велізарны досвед вядзення сучаснага бою ваяры-гвардзейцы атрымалі падчас цэлага шэрагу вучэнняў, праведзеных у другой палове 1950-х гадоў. За выдатныя паказчыкі ў вучобе дывізію было вырашана зрабіць вучэбнай. Гэта адбылося ў 1960 годзе, калі пасля маштабнага скарачэння арміі неабходна было рэзка павялічыць якасць падрыхтоўкі салдат.

Менавіта ў гэтым вучэбным падраздзяленні легендарны канструктар Міхаіл Калашнікаў ствараў свой знакаміты кулямёт ПКТ.

Узброеным Сілам востра патрабаваліся высакакласныя спецыялісты. Попыт на іх быў, а вось новыя падручнікі і навучанні распрацаваць яшчэ не паспелі. Афіцэры дывізіі стваралі іх самі, з нуля.

Сур’ёзным іспытам для злучэння з’явіўся ўдзел у манеўрах «Днепр» 1967 года, падчас якіх выпускнікі прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтаванасці і ваеннага майстэрства.

1970-я гады для ваяроў злучэння былі адзначаны далейшым удасканаленнем баявой і мабілізацыйнай гатовасці. Характэрным у гэтым плане з’яўляецца ўдзел ваяроў злучэння ў буйнамаштабных вучэннях, якія праводзіліся ў гэты перыяд — «Вясна-75», «Захад-77», «Бярэзіна-78».

Залатым перыядам у гісторыі злучэння называюць час, калі Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругай камандаваў генерал арміі Іван Майсеевіч Трацяк. Ён вельмі шмат надаваў увагі дывізіі, часта наведваў яе, матэрыяльна забяспечваў. Тэрыторыя і казармы дывізіі, увесь гарнізон былі прызнаны ўзорнымі і лепшымі ў Савецкім Саюзе. Усё лепшае ішло на навучанне курсантаў. А іх рыхтавалі ў савецкі час 15 тысяч. Прычым рыхтавалі курсантаў часцяком на сакрэтнай тэхніцы — тэхніцы, якая яшчэ не паступала ў войскі. У вучэбны цэнтр яна паступала прама з заводаў. Тут праходзілі выпрабаванні спачатку харкаўскія Т-64, затым ніжнітагільскія Т-72. Баявыя машыны пяхоты БМП-1, БМП-2 першай атрымала вучэбная дывізія.

У Печы пачасціліся маршалы. Дывізія стала ўпадабаным месцам правядзення паказальных заняткаў і вучэнняў. На яе базе праходзілі зборы міністраў абароны Варшаўскага Дагавора: Венгрыі, ГДР, Польшчы… Былі выстаўлены ўсе віды зброі, якія мела Савецкая армія.

Наступныя гады былі не менш інтэнсіўнымі ў плане ўдзелу ваенных злучэння ў буйнамаштабных вучэннях і манеўрах, якія праводзіліся на тэрыторыі КБВО, напрыклад такіх, як «Захад-81».

Выпускнікі вучэбнага злучэння, — а навучаліся ў вучэбнай дывізіі курсанты з усяго Савецкага Саюза — не проста карысталіся аўтарытэтам у войсках, а практычна адразу станавіліся першымі памочнікамі афіцэраў, хутка атрымлівалі сяржанцкія званні.

У 1979—1989 гадах многія афіцэры і прапаршчыкі з вучэбнай дывізіі прымалі ўдзел у вайне ў Афганістане.Ваенна-інфармацыйны партал Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. 72-й ОУЦ. Историческая справка

У Рэспубліцы Беларусь Пасля здабыцця Рэспублікай Беларусь незалежнасці, у 1992 годзе на базе 72-га акруговага вучэбнага цэнтра і вучэбных частак былога КБВО пачалося рэфармаванне. У 2001 годзе ў вучэбным злучэнні была сфарміравана 114-я гвардзейская школа па падрыхтоўцы прапаршчыкаў — вучэбны цэнтр стаў рыхтаваць і іх. З 1 чэрвеня 2001 года ён быў пераназваны ў 72-гі гвардзейскі Аб’яднаны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.

У рамках рэфармавання Узброеных Сіл быў ажыццёўлены пераход да цэнтралізаванай сістэмы падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў у новай арганізацыйна-штатнай структуры. Практычна ўсе вучэбныя часці ў сціснутыя тэрміны былі перадыслакаваны ў 72-і гвардзейскі АВЦ, які ў наш час рыхтуе спецыялістаў для Узброеных Сіл усіх відаў і родаў войскаў.

У сакавіку 2005 года вучэбныя вайсковыя часці вучэбнага цэнтра прыступілі да падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і спецыялістаў па праграмах, якія прадугледжваюць трохмесяцовы тэрмін навучання.

У вучэбным цэнтры створаны вучэбныя аддзяленні, якія складаюцца з цыклаў. Увядзенне пасад выкладчыцкага складу дазволіла замяніць афіцэраў — камандзіраў узводаў прапаршчыкамі, вызваліўшы тых ад правядзення заняткаў па асноўных прадметах навучання. У камандзіраў падраздзяленняў з’явілася больш часу для індывідуальнай працы з падпарадкаванымі і ўмацавання ваеннай дысцыпліны ў калектыве.

Арганізацыйна-штатная структура 72-га АВЦ сёння складаецца з упраўлення, школы па падрыхтоўцы прапаршчыкаў і спецыялістаў харчовай службы, пяці школ па падрыхтоўцы спецыялістаў родаў войскаў і спецыяльных войскаў, цэнтра тэхнічнага забеспячэння, цэнтра тылавога забеспячэння, асобнага батальёна аховы і абслугоўвання.Ваенна-інфармацыйны партал Міністэрства Абароны. Структура Яна дазваляе штогод рыхтаваць прапаршчыкаў па 23 спецыяльнасцях (тэрмін навучання — 5 месяцаў), малодшых камандзіраў і спецыялістаў па 81 спецыяльнасці (тэрмін навучання — 4 і 3 месяца).

З сакавіка 2011 года для падвышэння ўзроўню падрыхтоўкі ваенных тэрміны навучання для малодшых спецыялістаў павялічаны да чатырох, малодшых камандзіраў — да чатырох з паловай месяцаў.

Асноўны касцяк выкладчыцкага складу — малодшыя афіцэры ад старэйшага лейтэнанта да капітана. Што да грамадзянскага персаналу, гэта пераважна ваенныя запасу і ў адстаўцы, якія прайшлі доўгі шлях у войсках. Шматлікія з іх займалі пасады камандзіраў палкоў і іх намеснікаў, камандзіраў батальёнаў і іх намеснікаў. Зыходзячы з гэтага, наладжана вучэбна-метадычная праца — за меней дасведчаным выкладчыкам замацоўваецца больш дасведчаны. Выкладчыкі праходзяць стажыроўкі ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, плюс два разы ў год з імі праводзяцца трохдзённыя вучэбна-метадычныя зборыВо славу Родіны! Кузница кадров в Печах под Борисовом .

Задачы 72-га АВЦ