Белая Русь, пазней Беларусія, Беларусь — пачаткова штучная геаграфічная назва, ужываная пераважна ў заходнееўрапейскім навуковым асяроддзі датычна розных рэгіёнаў Усходняй Еўропы.

З канца 1620-х гадоў назва «Белая Русь» найчасцей пачала суадносіцца з усходнімі землямі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага — падзвінскімі і падняпроўскімі ваяводствамі і паветамі, прышоўшы ва ўжытак у Княстве з Заходняй Еўропы пасрэдніцтвам твораў польскіх інтэлектуалаўБелы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 159.. У Княстве «Белая Русь» стала паралельным мясцоваму паняццю «Русь» і была тапонімамБелы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 158., але назва «Белая Русь» усё ж значна саступала па частаце выкарыстання назве «Русь» для абазначэння тых самых падзвінскіх і падняпроўскіх рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага мясцовымі жыхараміБелы, А. Белая Русь… С. 306, 307; Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 46—47, 96..

Назвы «Белая Русь» ніколі не было ў афіцыйнай назве Вялікага Княства Літоўскага і тытуле вялікіх князёў літоўскіх, але з 1655 года такая назва была ў тытуле маскоўскіх цароў, пазней расійскіх імператараў, і прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы.

Першай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай з «Беларусь» у назве была створаная ў 1632 годзе праваслаўная Магілёўская епархія (у Вялікім Княстве Літоўскім), якая з канца XVII ст. часта паралельна называлася «Беларускай епархіяй».

Першай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай свецкага характару, якая змяшчала ў сваёй афіцыйнай назве «Беларусь» было Беларускае генерал-губернатарства (1772—1796) у складзе Расійскай імперыі. Да пачатку 1870-х гадоў тапонім «Беларусія» («Белая Русь», «Белая Расія») адносіўся толькі да Віцебскай і Магілёўскай губерняў Расійскай імперыі. У 1870-я гады назва «Беларусія» ужо пачала адносіцца і да Мінскай губерні Расійскай імперыі, а пачынаючы з 1890-х гадоў стала агульнапрынятай назвай усіх тэрыторый, дзе кампактна жыў беларускі этнасБелы, А. Белая Русь… С. 307.

20 студзеня (1 лютага) 1863 года назва «Беларусь» упершыню ўключана ў назву ўраду — Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі на чале з Кастусём Каліноўскім.

Ідэю не аўтаноміі ў складзе іншай дзяржавы, не федэрацыі або канфедэрацыі, а стварэння самастойнай дзяржавы, якая называлася б «Беларусь», выказаў Вацлаў Ластоўскі летам 1917 годаМіхалюк, Д. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці… С. 123; Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2000—2012. — Т. 4 : Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.). — 2005. — С. 455.. Першай дзяржавай, якая ў афіцыйным найменні мела назву «Беларусь», была Беларуская Народная Рэспубліка (з 25 сакавіка 1918). Цяпер назву «Беларусь» у афіцыйным найменні мае Рэспубліка Беларусь (з 1991).

Гісторыя паходжання і ўкаранення

Першыя выпадкі ўжывання і міграцыя назвы

Назва «Белая Русь» упершыню зафіксавана ў лацінскай форме «Alba Ruscia» каля 1255—1260 гадах у ананімным геаграфічным трактаце «Пачатак апісання зямель» (), знойдзеным у Ірландыі, і, імаверна, датычыла тэрыторыі Наўгародскай рэспублікіБелы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 37.. Назва была штучна ўведзеным геаграфічным тэрмінам сярэднявечнай заходнееўрапейскай схаластыкі, які доўга «шукаў» сабе канкрэтнае геаграфічнае месца. Сучасныя даследчыкі ўзнікненне і замацаванне тэрміна тлумачаць памылковым уяўленнем схаластыкаў пра Албанію (Albania), якая была кантамінацыяй Аланіі («Албаніі») тагачасных асецінаў на Каўказе і паўночнай «Албаніі» вепсаў у Фінскім заліве: «мяжуе на ўсходзе з Каспійскім морам і ўзыходзіць па ўзбярэжжы да Паўночнага акіяна, прасціраючыся да Меаційскіх азёраў і да найдзічэйшых пустынных месцаў» ()Łatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów… С. 23; Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 187..

Наступныя па храналогіі звесткі пра Белую Русь («Alba Russia») паходзяць з твораў паўднёванямецкіх паэтаў 1360-х гг. — рыфмаванай хронікі Венгрыі Генрыха фон Мюгельна і вершаў пра крыжацкія наезды на Пскоў, з якім «Alba Russia» і звязваецца. У 1381 г. назва «Alba Russia» адзінкава (і, хутчэй, выпадкова, бо да канца XVI ст. такая лакалізацыя не паўтараецца) аднесена да Полацка, «крэпасці Белай Русі» у «» Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 45—46..

У пачатку XV ст. «Alba Russia» часта сустракаецца ў дакументах, звязаных з канцылярыяй імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонта Люксембурга. Першая датаваная выява Белай Русі («Alba Russia») у картаграфіі — на Фра Маўра (1457). Да канца XV ст. абсалютная большасць згадак пра Белую Русь («Alba Russia») паходзіць з Заходняй Еўропы і адносіцца да тэрыторыі Вялікага Ноўгарада (Наўгародскай рэспублікі)Белы, А. Белая Русь… С. 307..

З апошняй чвэрці XV ст. (лекцыі італьянскага гуманіста , паэма «» і карты свету з Фларэнцыі) назва «Russia Alba» (Белая Русь) фіксуецца ў дачыненні да нізоўяў Дону і . Гэтая другая «Russia Alba» паслядоўна не аддзялялася ад першай, бо, паводле геаграфічных уяўленняў Сярэднявечча вытокі Дона знаходзіліся далёка на поўначы, недзе побач з Ладажскім возерамБелы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 184—185..

З 1470-х гг. назва «Alba Russia» ў заходнееўрапейскіх пісьмовых крыніцах (звесткі і працы італьянцаў , Дж. Мафеі дэ Вальтэра, ) ужываецца пераважна да Маскоўскай дзяржавы Івана III. Змяненне сэнсу назвы «Белая Русь» было выклікана ўваходжаннем у 1471—1478 гг. у склад Масковіі зямель Наўгародскай рэспублікі, з якімі раней заходнееўрапейскія крыніцы звязвалі тапонім «Alba Russia» і якія датуль мелі цесныя гандлёвыя і культурныя кантакты з Заходняй Еўропай. Адбыўся перанос назвы — і ўжо вядомая заходнееўрапейцам назва «Белая Русь» («Alba Russia») зрабілася сінонімам малазнаёмай Масковіі (Вялікага Княства Маскоўскага), а не толькі зямель Вялікага Ноўгарада. Замацаванню ў еўрапейскай традыцыі тэрміна «Russia Alba» ў такім значэнні паспрыяла і выкарыстанне панегірыстамі маскоўскага велікакняжацкага дому эпітэту «белы» у значэнні «вялікі», «высакародны»Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 187..

Падзел на «Белую Русь», «Чорную Русь» і «Чырвоную Русь» у агульнапрынятым цяпер выглядзе сфарміраваўся не раней за другую палову XVII ст. і ні ў якім разе не можа лічыцца спадчынай уласна славянскіх уяўленняў аб чляненні Русі. Чорная Русь ніколі не была аўтэнтычнай назвай Верхняга Панямоння, як і Белая — Падзвіння і Прыдняпроўя. З усіх трох «каляровых» тэрмінаў першым з’явілася менавіта «Белая Русь». Тэрміны «Чырвоная Русь» і «Чорная Русь» узніклі амаль адначасова і працяглы час «канкурыравалі» за «права» абазначаць адныя і тыя ж тэрыторыіБелы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 189..

Самы даўні помнік усходнеславянскага паходжання, які згадвае «Белую Русь», — «Слово избранное от святых писаний еже на латыню», створанае, праўдападобна, сербам у Вялікім Ноўгарадзе каля 1461 г.Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 186—187.

«Белая Русь» у значэнні «Расійская дзяржава» сустракаецца на некаторых еўрапейскіх картах нават у пачатку XVIII ст., але ўсё радзей, і з 1720-х гг. ужо амаль не адносіцца да МасковііБелы, А. Белая Русь… С. 307; Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 154, 191..

«Alba Russia» ў храністаў Польскага Каралеўства ў XVI ст. У польскія хронікі тэрмін «Alba Russiae» («Белая Русь») пранік з заходнееўрапейскіх крыніц. Першым гэта зрабіў у 1381 г. Ян з Чарнкова, а вядомыя польскія храністы Ян Длугаш, Бернард Вапоўскі і Марцін Бельскі не ведаюць гэтага тэрміна і карыстаюцца тэрмінамі «Русь» і «Літва». У 1512 г. польскі храніст Ян са Стробніцы ў сваім трактаце выкарыстоўвае тэрмін «Белая Русь» у дачыненні да ўсіх «русскіх» зямель ВКЛ аж да Крыма і зямель Вялікага Ноўгарада, узяўшы такую лакалізацыю ў нямецкага картографа Марціна ВальдзэемюлераŁatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów… С. 76—82.. У Вялікім Княстве Літоўскім (ВКЛ) тэрмін «Белая Русь» вядомы з канца XV ст. і ў большасці выпадкаў датычыўся Вялікага Княства Маскоўскага (напрыклад, на карце Віда-Ляцкага 1542 года, першай карце, створанай на тэрыторыі ВКЛ), радзей — Вялікага Ноўгарада.

Да часткі тэрыторыі ВКЛ, перш за ўсё да Смаленска як цэнтра Белай Русі, Полацка і Кіева, назву «Alba Russiae» («Белая Русь») шырока выкарыстаў польскі гісторык Марцін Кромер у сваёй кнізе «Oratio In Funere Sigismundi… Primi» (1548), пераняўшы гэта з працы Яна са Стробніцы. У сваёй кнізе «Аб паходжанні і гісторыі палякаў» (1555) Кромер абмежаваў «Літву» выключна тэрыторыяй ад Жамойці да Ваўкавыска, Навагрудка і Докшыц, «Белай Руссю» назваў шырокае пагранічча «Руссі» (аж да Крыма) з Вялікім Княствам Маскоўскім і заклікаў польскую шляхту аднавіць прэтэнзіі на «рускія» землі ВКЛ. Кніга, якую ўжо паспелі перакласці і надрукаваць у Заходняй Еўропе, сустрэла шырокія пратэсты шляхты ВКЛ, якая палічыла польскую хроніку «няслушнай і непрыстойнай»Łatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów… С. 82—83.. Акрамя таго Кромер выкарыстоўвае і тэрмін «Чырвоная Русь» («Раксаланія») у адносінах да ўкраінскіх ваяводстваўБелы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 156.. У 1577 г. (пасля пераходу паўднёвых ваяводстваў ВКЛ у склад Польскага Каралеўства па выніках Люблінскай уніі ў 1569 г.) Кромер выдае сваю чарговую кнігу («Polonia»), дзе абмежаваў арэал «Белай Русі» ужо толькі ў рамках ВКЛ — на ўсход ад «Літвы», хоць і невыразна акрэсліваючы мяжу паміж іміŁatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów… С. 84.. У 1577 г. Пётр Скарга ў сваім акрэсленні арэала «Белай Русі» спасылаецца на ранейшую тэрміналогію Кромера, лакалізуючы «Белую Русь» у межах Рэчы Паспалітай і ўжываючы тэрміны «белыя русіны» і «чырвоныя русіны».

Чарговае пераасэнсаванне назвы «Белая Русь» было абумоўленае абставінамі Лівонскай вайны, у першую чаргу — знаходжаннем Полацка і Падзвіння пад маскоўскай акупацыяй у 1563—1578 гг.Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 188. Магчыма, некаторы час штучны навуковы тэрмін «Белая Русь» ужываўся як агульная назва земляў (Падзвіння), вяртання якіх Вялікае Княства Літоўскае патрабавала ад Вялікага Княства Маскоўскага. Да таго ж аўтары павярхоўных гісторыка-геаграфічных кампіляцый, што складаліся ў Заходняй Еўропе, часта змешвалі звесткі аб заваяванні Вялікага Ноўгарада вялікім князем маскоўскім Іванам III і захопе Полацка рускім царом Іванам IV у 1563 г.

У 1582 г. польскі храніст Мацей Стрыйкоўскі выдаў у многім кампілятыўную «Хроніку Польскую, Літоўскую, Жамойцкую і ўсёй Русі», дзе выкарыстоўваў назву «Белая Русь», але лакалізаваў яе таксама невыразна, бо «Белая Русь» паўтаралася ў кожным фрагменце ўслед за хронікамі папярэднікаў, якімі карыстаўся аўтар. «Беларуская манархія» у Стрыйкоўскага — гэта МасковіяБелы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 149.. Стрыйкоўскі ўводзіць у хроніку свае новатворы («беларускія народы», «беларусакі», «русакі белыя» і інш.): «беларусакі», паводле Стрыйкоўскага, — гэта насельніцтва, якое жыло на ўсходзе ВКЛ да Люблінскай уніі, а таксама насельніцтва зямель Вялікага Ноўгарада і Пскова; «беларусакі літоўскія» — гэта «рускія», якія жывуць у межах ВКЛ пасля Люблінскай уніі (1569). Дзякуючы Стрыйкоўскаму тэрмін «Белая Русь» пачынае набываць больш шырокую вядомасць у Рэчы Паспалітай, аднак па большасці ў вузкім коле інтэлектуалаўБелы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 150—151.. Калі ў 1618 г. да ВКЛ былі далучаны землі Смаленска і Старадуба, у многіх польскіх аўтараў яны былі далучаны аўтаматычна да «Белай Русі».

У 1586 г. былы студэнт Лейпцыгскага ўніверсітэта Саламон Рысінскі ўпершыню ўжыў тэрмін «leucorussus» (па-грэцку «беларус»), калі запісваўся ў Альтдорфскі ўніверсітэтБелы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 153..

Замацаванне назвы за ўсходнімі рэгіёнамі Вялікага Княства Літоўскага ў XVII ст.