Эймунд II Стары, Эмунд Олаўсан (Emund den Gamle, Emund Olofsson; ? — ), кароль шведскі (1050-1060), сын Олава Эрыксана і Эдлы Венедскай. Меў два шлюбы, першы з невядомай на імя і паходжанне жанчынай, другі з Астрыд Нільсдотэр, ад першага меў сына Анунда Эймундсана.
Біяграфія
Вядомы апазіцыяй да брэменскага архібіскупа і прыняццем да сябе англійскага місіянера Асмунда. Эймунд меў тэрытарыяльную спрэчку з Даніяй, у выніку Швецыя страціла Блекінге. Быў апошнім валадаром з дому Мунсе, бо яго сын Анунд загінуў падчас набегу на Квенланд, выпіўшы вады атручанай мясцовымі жыхарамі. Пасля смерці Эймунда каралём быў абраны яго пасынак Стэнкіль Рагнвальдсан з Вестэргэтланда, жанаты з Марыяй, дачкой Анунда Якаба.
Продкі
Катэгорыя:Каралі шведскія