Драздо́выя (Turdidae) — сямейства пеўчых птушак.
Невялікія і сярэдніх памераў птушкі з выцягнутым сілуэтам, часткова з палавым дымарфізмам, маладыя звычайна ў крапінкі або рыскі. Гнёзды на зямлі, кустах, дрэвах, адкрытыя, некаторыя ў дуплах. Большая частка пералётная. У гэтае сямейства ўваходзяць таксама падкаменкі, каменныя дразды, ерчыкі, рудахвосткі і салаўі. Налічваецца больш за 300 відаў.
Гл. таксама
Grandala coelicolor
Літаратура Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
Катэгорыя:Сямействы птушак