Рухва — рака ў Беларусі, у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Лядня.

Даўжыня ракі 13,2 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Свярдлова, вусце на ўсходняй ускраіне вёскі Беразетня. Рэчышча на працягу 7 км (ад вытоку да вёскі Несцерава) каналізаванае.

Каля ракі вёска Шамава.

Літаратура

Ліст карты N-36-63. Выданне 1982 г.

Катэгорыя:Рэкі Мсціслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Проні