Прудо́к (, ) — аграгарадок у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Прудкоўскага сельсавета.

Паблізу ад вёскі радовішча жалязняку і бурага вугалю.

Геаграфія

Размяшчэнне У 9 км на захад ад Мазыра, 6 км ад чыгуначнай станцыі Мазыр (на лініі  — Оўруч), 142 км ад Гомеля.

Гідраграфія На рацэ Тур (прыток ракі Прыпяць).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Мазыра. Планіроўка складаецца з доўгай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XVI стагоддзя як вёска ў Мазырскім павеце Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1515 паведамляецца пра вёску ў «Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага». Пазначаная на геаграфічнай карце Мінскага ваяводства канца XVII — пачатку XVIII стагоддзя.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. З 1869 дзейнічала царква. У 1876 годзе дваранін Жудра валодаў у вёсках Прудок і Шарэйкі 443 дзесяцінамі зямлі, памешчык Кнабендорф — 180 дзесяцінамі зямлі, а дваранін Баляслаў Янавіч Лянкевіч у вёсках Прудок і Хамічкі 2985 дзесяцінамі зямлі і 2 карчмамі. У 1885 годзе 2 вадзяныя млыны. Паводле перапісу 1897 годзе дзейнічалі царква, хлебазапасны магазін, заезны двор. Побач знаходзілася сядзіба — царква, вадзяны млын). У 1905 годзе адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце, а ў 1908 годзе для яе пабудаваны ўласны будынак. У 1908 годзе ў Слабада-Скрыгалаўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У выніку пажару 28 красавіка 1909 г. згарэла 28 двароў. Салдаты запаснога палка ў 1914 разграмілі сядзібу памешчыцы Лянкевіч. У 1917 годзе ў Слабадской воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

У 1922 годзе створана рабочая сельскагаспадарчая арцель «Асілак». З 20 жніўня 1924 цэнтр Прудкоўскага сельсавета Мазырскага, з 5 кастрычніка 1926 Слабадскога, з 4 жніўня 1927 г. Калінкавіцкага, з 27 верасня 1930 г. Мазырскага раёнаў Мазырскага (да 26 ліпеня 1930 г. і з 21 чэрвеня 1935 г. па 20 лютага 1938) акругі, з 20 лютага 1938 г Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельская абласцей.

У 1929 годзе арганізаваны калгасы «Праўда» і «X з'езд Саветаў», працавалі крухмальны завод (з 1927 года), вятрак, крупадзёрка (з 1929 года), 2 кузні, кравецкая майстэрня. Пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў 7-гадовую (у 1935 195 вучняў). Падчас Вялікай Айчыннай вайны 10 студзеня 1944 года вызвалена ад нямецкай акупацыі. У баях каля вёскі загінулі 59 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). 101 жыхар загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 года цэнтр Мазырскай дзяржаўнай занальнай сортавыпрабавальнай станцыі «Прудок» і дапаможнай гаспадаркі дома-інтэрната інвалідаў. Дзейнічаюць дапаможная гаспадарка «Сельгасхіміі», пладова-агароднінны завод, млын, тартак, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячыя яслі-сад, фельчарска-акушэрскі пункт, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі, крама.

Насельніцтва

Колькасць 2004—313 гаспадарак, 820 жыхароў.

Дынаміка 1795 — 32 двары, 126 жыхароў. 1834 — 43 двары, 228 жыхароў. 1885 — 250 жыхароў. 1897 год — 59 двароў, 384 жыхара; у сядзібе 5 двароў, 20 жыхароў (паводле перапісу). 1908 — у вёсцы 62 двара, 466 жыхароў; у сядзібе 44 жыхара. 1917 — 577 жыхароў. 1925 — 99 двароў. 1959 — 837 жыхароў (паводле перапісу). 2000 — 312 двароў, 812 жыхароў. 2004 — 313 гаспадарак, 820 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі Ленкевичи

Катэгорыя:Прудкоўскі сельсавет (Мазырскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мазырскага раёна Катэгорыя:Лянкевічы