Ян Фердынанд (Іван Львовіч) Ястржэмбскі (, ; ) — рэвалюцыянер-петрашэвец.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і рэчыцкага асэсара Леана (Льва) Ястржэмбскага ў фальвараку Такліноў Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Вучыўся ў школе оўруцкіх базыльян, у Віленскім і Кіеўскім універсітэтах, але скончыў у 1841 годзе Імператарскі Харкаўскі ўніверсітэт.
Выкладаў палітэканомію і статыстыку ў Інстытуце інжынераў шляхоў зносін і Тэхналагічным інстытуце ў Пецярбургу.
Крытыкаваў антынавуковую Т. Р. Мальтуса, прапагандаваў ідэі перадавых заходне-еўрапейскіх эканамістаў (Ш. Фур’е і інш.). На фарміраванне яго філасофскіх поглядаў аказаў уплыў А. І. Герцэн. З 1848 актыўны член рэвалюцыйнага гуртка М. В. Петрашэўскага. 2 мая 1848 г. арыштаваны і заключаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць.
3 студзеня прыгавораны да расстрэлу. У той самы дзень дастаўлены на для прывядзення прысуду ў выкананне; смяротная кара заменена па канфірмацыі 6 гадамі катаргі. Сасланы ў Табольскую губерню. У 1857 годзе атрымаў дазвол вярнуцца ва ўнутраныя губерні Расіі, дзе да 1872 знаходзіўся пад наглядам паліцыі.
У другой палове 1850-х як інжынер удзельнічаў у будаўніцтве шашы Масква — Варшава на тэрыторыі Магілёўскай губерні. Аўтар мемуараў.
Крыніцы
Літаратура — С. 312. — С. 308.
Спасылкі
Катэгорыя:Выкладчыкі Пецярбургскага ўніверсітэта шляхоў зносін Катэгорыя:Петрашэўцы Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі