Oasis () — музычны гурт з Манчэстэра, Вялікабрытанія, адзін з найбольш уплывовых гуртоў брыт-попу.

Творчы касцяк гэтага гурта з МанчэстэраOasis  — SEfan.RU складаюць браты Галахеры: вакаліст Ліям Галахер (нар. 21 верасня 1972) і гітарыст Ноэл Галахер (нар. 29 мая 1967).

Гісторыя Браты выраслі на поўдні Манчэстэра ў сям'і ірландскіх каталікоў. Пакуль малодшы брат Ліам Галахер хадзіў у школу, Ноэл, які атрымаў у падарунак на 11-ы дзень нараджэння гітару ад свайго бацькі, захапіўся панк-рокам, і, як і многія яго аднагодкі, атрымліваў задавальненне ад прагулаў, рабавання і хуліганства. Ва ўзросце 13 гадоў Ноэл быў асуджаны ўмоўна на паўгады за абрабаванне раённай крамы, і пасля гэтага здарэння ўсур'ёз вырашыў заняцца музыкай, беручы прыклад з гітарыста Smiths Джоні Мара. Ліам Галахер не захапляўся музыкай да 1989 года, пакуль старэйшы брат не прывёў яго на канцэрт Inspiral Carpets. Ноэл пасябраваў з удзельнікам гэтага гурта Клінтам Бунам, потым стаў тэхнікам гурта і паехаў з музыкамі ў вялікае турнэ. У 1991 ён патэлефанаваў дадому, і маці сказала яму, што Ліам Галахер таксама стаў музыкам і сабраў свой уласны гурт.

Гітарыст Пол Артур з мянушкай Bonehead (англ.Тупіца) (нар. 23 ліпеня 1965), барабаншчык Тоні Мак-Кэрал і Пол Мак-Гіган (нар. 9 мая 1971) ігралі разам пад іменем Rain, а пасля таго, як Ліам Галахер стаў вакалістам гурта, яны змянілі назву на Oasis.

У 1992 годзе пасля канцэрту ў Манчэстэры да іх далучыўся Ноэл. Ён стаў гітарыстам і аўтарам амаль што ўсіх песень гурту. У маі 1993 года яны выступілі ў Глазга, дзе зрабілі моцнае ўражанне на ўладальніка лэйблу Creation Records Алана Мак-Гі, які прысутнічаў на канцэрце выпадкова.

Пад канец 1993 года выйшаў дэбютны сінгл «Columbia». Кампазіцыя адразу ж трапіла ў плэй-ліст BBC Radio, што было вельмі рэдкім выпадкам, улічваючы палітыку радыёстанцыі. У пачатку наступнага года прэса літаральна абрушылася на гурт, крытыкуючы галоўным чынам амаральныя паводзіны музыкантаў. З-за пастаяннага ўжывання наркотыкаў і алкаголю было сарвана некалькі канцэртаў, і гэта прывяло да напружанай атмасферы ўнутры калектыву.

Нягледзячы на гэта ў маі 1994 года сінгл «Supersonic» трапіў у брытанскі Top 40, а наступны сінгл «Shakermaker», выпушчаны праз два месяцы, дабраўся да 11-га радка брытанскага хіт-параду сінглаў. Неўзабаве выйшаў сінгл «Live Forever», у якім вельмі адчуваўся ўплыў The Beatles, а на вокладцы дыску быў намаляваны дом, у якім вырас Джон Ленан. Сінгл трапіў у першую дзясятку альбомаў Вялікабрытаніі. Гэта сведчыла пра тое, што дэбютны альбом гурта чакае вялікі поспех, і ў верасні 1994 года першы альбом Definitely Maybe заняў першы радок у хіт-парадзе Вялікабрытаніі.

У 1995 годзе гурт пачаў заваёўваць Злучаныя Штаты. Пасля некалькіх канцэртаў хіты Oasis падабраліся да самага Top 50 часопісу Billboard. У сярэдзіне года барабаншчык Мак-Кэрал пакінуў гурт, а яго месца заняў Алан Уайт (нар. 26 мая 1972). Разам з ім гурт пачаў працаваць над сваім другім альбомам «(What's the Story) Morning Glory?», які выйшаў у кастрычніку 1995 года і стаў адным з найлепшых поп-альбомаў 90-х гадоў. Сінглы «Roll With It» і «Some might say» занялі першыя радкі чартаў у Вялікабрытаніі. Акрамя гэтага валікі поспех мелі хіты «Wonderwall» і «Don't look back in anger».

У 1997 годзе Oasis выпусцілі свой трэці па ліку альбом «Be here now», якому папярэднічаў сінгл «D'you Know What I Mean?». Песня заняла першае месца ў брытанскім хіт-парадзе. Фанаты з нецярпеннем чакалі выхаду дыску, а ў дзень рэлізу каля крамаў грамафоннага запісу выстраіліся вялікія чэргі. Цягам 24 гадзін было прададзена 800 тыс. экзэмпляраў. Хаця ў альбоме ўсё яшчэ адчуваецца моцны ўплыў The Beatles, там аказалася шмат аўтэнтычных песень. «Stand by me», якая стала адной з найлепшых песень Ноэла Галахера і грандыёзная «All around the world», зробленая ў духу «Hey Jude», вельмі хутка атрымалі папулярнасць у слухачоў па ўсім свеце.

У 1998 годзе выйшаў зборнік хітоў гурта, які ўключыў у сябе канцэртныя версіі хітоў «Acquiesce» і «Stay Young». У жніўні наступнага года гурт пакінулі Артур і Мак-Гіган, на змену якім прыйшлі гітарыст Джэм Арчэр (экс-Heavy Stereo) і бас-гітарыст Эндзі Бэл (экс-Ride, Hurricane № 1). У 2000 годзе гурт выпусціў чацвёрты па ліку студыйны альбом «Standing on the shoulder of giants». Нягледзячы на поспех першага сінглу «Go Let it Out», які дэбютаваў у лютым на першым месцы, альбом не змог дасягнуць поспеху сваіх папярэднікаў.

У красавіку 2002 года гурт зноў трапіў на вяршыні хіт-парадаў з сінглам «The Hindu Times», а затым яны выпусцілі новы альбом «Heathen Chemistry». Ліам Галахер прыняў удзел у запісу новых альбомаў Death in Vegas і Prodigy.

Састаў

Апошні склад Ліям Галахер — вакал, тамбурын (1991—2009) Ноэл Галахер — сола-гітара, вакал, бас-гітара, клавішныя (1991—2009) Гем Арчэр — рытм-гітара, губная гармоніка (1999—2009) Эндзі Бэл — бас-гітара (1999—2009) Крыс Шэрак — ударныя (2008—2009)

Былыя ўдзельнікі Пол «Бонхэд» Артур — рытм-гітара, акустычная гітара, клавішныя (1991—1999) Пол «Гігсі» Мак-Гіган — бас-гітара (1991—1999) Тоні Мак-Кэрал — ударныя (1991—1995) Алан Уайт — ударныя (1995—2004) Зак Старкі — ударныя (2004—2008)

Часавая лінія

Дыскаграфія

1994 — Definitely Maybe 1995 — (What's the Story) Morning Glory? 1997 — Be Here Now 2000 — Standing on the Shoulder of Giants 2002 — Heathen Chemistry 2005 — Don't Believe the Truth 2008 — Dig Out Your Soul

Узнагароды

NME Awards ГодНамінантПрэміяВынік1995«Live Forever»«Single of the Year» (Сінгл года)Перамога1995«Definitely Maybe»«Album of the Year» (Альбом года)Перамога1995Oasis«Best New Band» (Найлепшая новая група)Перамога1996«Wonderwall»«Best Single» (Найлепшы сінгл года)Перамога1996«(What's the Story) Morning Glory?»«Best Album» (Найлепшы альбом)Перамога1996Oasis«Best Live Band» (Найлепшая канцэртная каманда)Перамога1996Oasis«Best Band» (Найлепшая група)Перамога1997«Knebworth»«Best Musical Event» (Найлепшае выступленне)Перамога1997Oasis«Band of the Year» (Група года)Перамога2003Oasis«Best Live Band» (Найлепшая канцэртная каманда)Пройгрыш2003Oasis«Best UK Band» (Найлепшая Брытанская група)Перамога2003Oasis«Artist of the Year» (Артыст года)Перамога2005«Definitely Maybe»«Best Music DVD» (Найлепшы DVD)Перамога2006«The Importance of Being Idle»«Best British Track» (Найлепшая Брытанская песня)Пройгрыш2006«The Importance of Being Idle»«Best Video» (Найлепшае відэа)Пройгрыш2006«Don't Believe the Truth»«Best Album» (Найлепшы альбом)Пройгрыш2006Oasis«Best Live Act» (Найлепшы канцэрт)Пройгрыш2006Oasis«Best British Band» (Найлепшая Брытанская група)Пройгрыш2007Oasis«Best British Band» (Найлепшая Брытанская група)Пройгрыш2009Oasis«Best British Band» (Найлепшая Брытанская група)Перамога2009Oasis«Best Live Band» (Найлепшая канцэртная каманда)Пройгрыш2009«Dig Out Your Soul»«Best Album» (Найлепшы альбом)Пройгрыш2009«The Shock of the Lightning»«Best Video» (Найлепшае відэа)Пройгрыш

Q Awards ГодНамінантПрэміяВынік1994Oasis«Best New Act» (Найлепшы дэбют)Перамога1995Oasis«Best Live Act» (Найлепшы канцэрт)Перамога1996Oasis«Best Act in the World Today» (Найлепшы выканаўца ў свеце)Перамога1997Oasis«Best Act in the World Today» (Найлепшы выканаўца ў свеце)Перамога2000Oasis«Best Live Act» (Найлепшы канцэрт)Перамога2002«The Hindu Times»«Best Single» (Найлепшы сінгл)Пройгрыш2002Oasis«Best Live Act» (Найлепшы канцэрт)Пройгрыш2002Oasis«Best Act in the World Today» (Найлепшы выканаўца ў свеце)Пройгрыш2005«The Importance of Being Idle»«Best Video» (Найлепшае відэа)Пройгрыш2005«The Importance of Being Idle»«Best Track» (Найлепшая песня)Пройгрыш2005«Don't Believe the Truth»«Best Album» (Найлепшы альбом)Перамога2005Oasis«Best Live Act» (Найлепшы канцэрт)Пройгрыш2005Oasis«Best Act in the World Today» (Найлепшы выканаўца ў свеце)Пройгрыш2005Oasis«People's Choice Award» (Выбар народа)Перамога2006Oasis«Best Act in the World Today» (Найлепшы выканаўца ў свеце)Перамога2008Oasis«Best Act in the World Today» (Найлепшы выканаўца ў свеце)Пройгрыш2009Oasis«Best Live Act» (Найлепшы канцэрт)Пройгрыш2009Oasis«Best Act in the World Today» (Найлепшы выканаўца ў свеце)Пройгрыш

MTV Europe Music Awards ГодНамінантПрэміяВынік1994Oasis«Best UK Act» (Найлепшы Брытанскі выканаўца)Перамога1996«Wonderwall»«Best Song» (Найлепшая песня)Перамога1996Oasis«Best Group» (Найлепшая група)Перамога1996Oasis«Best Rock» (Найлепшы рок-выканаўца)Перамога

MTV Video Music Awards Japan ГодНамінантПрэміяВынік2002Oasis«Best Live Act» (Найлепшы канцэрт)Перамога2006«Lyla»«Best Group Video» (Найлепшае відэа)Пройгрыш2006Oasis«Best Video of the Year» (Найлепшае відэа года)Пройгрыш2006«Don't Believe the Truth»«Best Album of the Year» (Найлепшы альбом года)Пройгрыш

Brit Awards ГодНамінантПрэміяВынік1995Oasis«Best British Newcomer» (Найлепшы Брытанскі дэбют)Перамога1996«Wonderwall»«Best British Video» (Найлепшае Брытанскае відэа)Перамога1996Oasis«Best British Group» (Найлепшая Брытанская група)Перамога1996«(What's the Story) Morning Glory?»«Best British Album» (Найлепшы Брытанскі альбом)Перамога1998«D’You Know What I Mean?»«Best British Video» (Найлепшае Брытанскае відэа)Пройгрыш1998Oasis«Best British Group» (Найлепшая Брытанская група)Пройгрыш1998«Be Here Now»«Best British Album» (Найлепшы Брытанскі альбом)Пройгрыш2003Oasis«Best British Group» (Найлепшая Брытанская група)Пройгрыш2006Oasis«Best British Rock Act» (Найлепшы Брытанскі рок-выканаўца)Пройгрыш2006Oasis«Best British Live Act» (Найлепшы Брытанскі канцэрт)Пройгрыш2007Oasis«Outstanding Contribution to Music» (Унёсак у развіццё сучаснай музыкі)Перамога2010«(What's the Story) Morning Glory?»«BRITs Album of 30 Years Nominees» (Найлепшы Брытанскі альбом за апошнія 30 гадоў)Перамога

UK Music Video Awards ГодНамінантПрэміяВынік2009«Falling Down»«Best Cinematography in a Video» «Best Editing in a Video» «Best Rock Video»Пройгрыш Перамога Пройгрыш2009«Dig Out Your Soul»«The Innovation Award»Перамога

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Oasis Oasis на BRIT-POP.spb.ru

Катэгорыя:Гурты альтэрнатыўнага рока Катэгорыя:Інды-рок-гурты Катэгорыя:Выканаўцы Epic Records Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Ivor Novello Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BRIT Awards Катэгорыя:Квінтэты Катэгорыя:Зніклі ў 2009 годзе