«Белэксімгарант» — дзяржаўнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1997 годзе пад назвай «Белдзяржзнешстрах» для страхавання экспарту. 23 мая 2001 г. займеў сучасны назоў. З 2002 г. бярэ ўдзел у Пражскім клубе (Чэхія) міжнароднага Бернскага пазыкаў і ўкладанняў (Швейцарыя). 25 жніўня 2006 г. А.Лукашэнка Указам № 534 надаў прадпрыемству выключнае права страхаваць экспарт з дзяржаўнай падтрымкай. На 2014 г. мела прадстаўніцтвы ва ўсіх абласных цэнтрах.
Гісторыя 7 жніўня 1997 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь Пастановай № 1036 ухваліў стварэнне прадпрыемства «Белдзяржзнешстрах» у якасці даччынага прадпрыемства дзяржаўнай кампаніі «Белдзяржстрах». 23 мая 2001 г. Савет міністраў Беларусі Пастановай № 752 падпарадкаваў прадпрыемства сабе і перайменаваў у «Белэксімгарант». У 2010 г. «Белэксімгарант» забяспечыў страхавым пакрыццём 57 % экспартных пазыкаў. Заняў 6-ае месца ў Беларусі паводле абсягу страхавых унёскаў (62,1 млрд руб; $20,7 млн). Дзель дзяржаўных прадпрыемстваў у агульным абсягу страхавога пакрыцця склала 86,4 %. На пачатак 2011 г. стаў 2-ім страхаўніком краіны паводле ўласнага капіталу (463 млрд руб; $154,3 млн) і статутнага фонду. У 2012 г. аказаў паслугі звыш 8 тыс. прадпрыемствам краіны. З'яўляўся 4-ым паводле прыбытковасці страхавым прадпрыемствам Беларусі. У 2013 г. выплаты застрахаваным склалі 13 % (59,5 млрд руб) ад іх унёскаў (463,4 млрд руб). Дзель унёскаў на страхаванне экспарту склала 21 % (99,4 млрд руб). На 4 жніўня 2014 г. статутны фонд прадпрыемства склаў 4060 млрд рублёў ($393,4 млн).
Кіраўнікі Вячаслаў Балібок (29 студзеня 1998 — 2009) Генадзь Міцкевіч (з 29 снежня 2009) Валерый Ярмошка (з 5 студзеня 2024)
Спасылкі
Катэгорыя:Страхаванне Катэгорыя:З’явіліся ў 1997 годзе Катэгорыя:1997 год у Мінску Катэгорыя:Прадпрыемствы Беларусі Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Эканоміка Мінска