Мікалай Мікалаевіч Нікулін (, с. Пагарэлка Малогскага павета Яраслаўскай губерні — , Санкт-Пецярбург) — савецкі і расійскі мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік і сябра Вучонай рады Эрмітажа, спецыяліст па заходнееўрапейскаму мастацтву (Паўночнае Адраджэнне).
Біяграфія Нарадзіўся 7 красавіка 1923 года ў сяле Пагарэлка Малогскага павета Яраслаўскай губерні. Паходзіў з сям’і карэнных расійскіх інтэлігентаў«Золотое кольцо» . У 1940 г. скончыў 10-гадовую школу.
Пасля пачатку вайны летам 1941 г. быў мабілізаваны і апынуўся ў школе па падрыхтоўцы радыёспецыялістаў. Пасля яе заканчэння атрымаў званне малодшага сяржанта.
З лістапада 1941 г. — на Волхаўскім фронце. Радавым 883-га артылерыйскага палку (пазней 13-ага гвардзейскага) браў непасрэдны ўдзел у наступе пад Волхавым, у кровапралітных баях пад Кірашамі і Пагостам, у прарыве блакады Ленінграда. Летам 1943 г. удзельнічаў у Мгінскай наступальнай аперацыі. З верасня 1943 г. ваяваў у 48-ой гвардзейскай артылерыйскай брыгадзе. Разам з ёй прайшоў праз Пскоў, Тарту, Ліваву, Варшаву і Данцыг да самага Берліна. Там ён і сустрэў перамогу ў чыне гвардыі сяржанта. Падчас вайны атрымаў чатыры лёгкіх ранення і адну кантузію. Быў дэмабілізаваны ў лістападзе 1945 г.
Паступіў на гістарычны факультэт Леніградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які паспяхова скончыў у 1950 г.
З 1949 г. працаваў у Эрмітажы экскурсаводам. З 1955 г. — навуковы супрацоўнік аднага з вядучых навуковых аддзелаў — аддзела заходнееўрапейскага мастацтва, у якім працаваў больш за 50 гадоў.
З 1965 г. выкладаў у Інстытуце імені І. Я. Рэпіна.
З 1991 г. — член-карэспандэнт Расійская акадэміі мастацтваў.
Памёр 19 сакавіка 2009 г. ў Санкт-Пецярбургу. Пахаваны на Смаленскіх могілках.
Публікацыі Н. Нікулін з’яўляецца аўтарам больш за 160 артыкулаў, кніг, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, у тым ліку наступных: Дэталі карцін Эрмітажа. Пейзаж у заходнееўрапейскім жывапісу XV—XVI ст. (1959) Нататкі пра творчасць Пітэра Брэйгеля Старэйшага (1961) Le Musée de l’Ermitage, Léningrad: Les primitifs flamands, I. Corpus de la peinture des anciens Pays-Bas méridionaux au quinzième siècle, 8 / Vladimir Loewinson-Lessing et Nicolas Nicouline (1965) Нідэрландскі жывапіс XV—XVI ст. ў Эрмітажы (1980) Залатое стагоддзе нідэрландскага жывапісу (1981) Нідэрландскае мастацтва XV—XVI стагоддзяў у музеях СССР (1987) Нямецкае мастацтва ў Эрмітажы (1987) Антон Рафаэль Менгс (1989) Нямецкі ды аўстрыйскі жывапіс XV—XVIII ст. (1989)
Мемуары пра вайну У 1975 г. М. Нікулін напісаў кнігу мемуараў пра вайну, на якой яму давялося ваяваць — «Успаміны пра вайну» (), якая была выдадзена толькі ў 2007 г. і адразу стала ў адзін шэраг з найлепшымі антываеннымі творамі сусветнай літаратурыСайт «DELFI».
Сваё стаўленне да войнаў аўтар выразіў словамі:
Вайна — самае вялікае свінства, якое выдумаў род чалавечы, … вайна заўсёды была подласцю, а армія, інструмент забойства — прыладай зла. Няма і не было войн справядлівых, усе яны, як бы іх ні апраўдвалі — антычалавечны.
Гісторык К. М. Аляксандраў у сваім каментары да кнігі напісаў:Памяти Н. Н. Никулина. Комментарий К. М. Александрова к книге Н. Н. Никулина. «Воспоминания о войне»
Мікалай Мікалаевіч здзейсніў звычайны подзвіг у найвышэйшым хрысціянскім сэнсе гэтага слова. Ён сказаў суайчыннікам Праўду… Нікулін наглядна паказаў: савецкая ўлада ваявала са знешнім ворагам так, што пераўтварыла «свяшчэнную вайну» ў масавае знішчэнне рускага народа ў імя ратавання партыйнай наменклатуры.
Дакументалістыка «Мой Эрмитаж. Николай Николаевич Никулин». Расія, 2009. Тэлеэфір ад 30.11.2009.
Спасылкі Біяграфія на сайце РАМ, факультэт тэорыі і гісторыі мастацтваў Артыкул «В ней очень неприятная правда» ў яраслаўскай абласной газеце «Залатое кальцо»
Катэгорыя:Мемуарысты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Яраслаўскай вобласці Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Расіі