Сяргей Карповіч (нар. , Пятрышкі, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец СДЮШАР мінскага «Дынама», з 2010 года пачаў гуляць за дубль мінчан. Сезон 2013 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», дзе трывала гуляў у аснове, дапамог клубу заняць выніковае 5-е месца ў Першай лізе. Па заканчэнні сезона ў снежні 2013 года вярнуўся ў «Дынама».
Сезон 2014 пачаў у дублі «Дынама». 4 мая 2014 года дэбютаваў за «Дынама» ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на 89-й хвіліне замест Андрэя Залескага ў матчы супраць «Белшыны» (4:1). Пазней стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе мінчан на пазіцыі правага абаронцы.
У сезоне 2015 стаў атрымоўваць менш часу на полі. У ліпені 2015 года быў аддадзены ў арэнду «Нафтану» да канца сезона. У складзе «Нафтана» замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года вярнуўся ў «Дынама».
Да сезона 2016 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай данамаўцаў, але ў сакавіку 2016 года на правах арэнды стаў іграком «Мінска», дзе замацаваўся ў аснове. У ліпені 2016 года вярнуўся з арэнды ў склад дынамаўцаў. Спачатку гуляў у аснове дынамаўцаў, але хутка страціў месца ў складзе.
У пачатку 2017 года галоўны трэнер мінчан Сяргей Бароўскі заявіў, што зноў плануе аддаць Карповіча ў арэнду, і ў сакавіку той далучыўся да «Гарадзеі», дзе стаў асноўным правым абаронцам. У ліпені 2017 года «Дынама» датэрмінова вярнула Карповіча арэнды. У другой палове правёў за «Дынама» толькі чатыры матчы ў чэмпіянаце і два ў Кубку Беларусі, чатыры матчы ў Лізе Еўропы. З верасня засаваўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль. У лістападзе 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб.
У снежні 2017 года падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе жодзінцаў, але з лета стаў радзей трапляць на полі, гуляў за дубль. У снежні 2018 года пакінуў жодзінскі клуб.
У студзені 2019 года стаў іграком «Іслачы», замацаваўся ў складзе каманды ў якасці асноўнага правага абаронцы. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з клубам. Заставаўся іграком стартавага складу ў сезоне 2020, правёў усе 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі.
У студзені 2021 года накіраваўся на прагляд у расійскі клуб «Тамбоў», аднак пераход не адбыўся. У лютым 2021 года пакінуў «Іслач» і неўзабаве далучыўся да казахстанскага «Кайсара», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. Пакінуў «Кайсар» па пагадненні бакоў у ліпені 2021 года і неўзабаве стаў іграком калінінградскай «Балтыкі». Пакінуў расійскі клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года.
У ліпені 2022 года падпісаў пагадненне з гродзенскім «Нёманам». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У пачатку 2023 года не прымаў удзел у таварыскіх матчах каманды, а ў лютым падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам. Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе заваяваць срэбраныя медалі чэмпіянату Беларусі, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату. У студзені 2024 года падпісаў новае пагадненне з «Нёманам».
Міжнародная кар’ера У 2010—2012 гадах гуляў за юнацкія зборныя Беларусі.
Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў). 25 студзеня 2014 года дэбютаваў у зборнай да 21 года ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці. Хутка замацаваўся ў моладзевай зборнай як асноўны правы абаронца.
23 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Узбекістана (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2014, 2017, 2023 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016 Уладальнік Кубка Беларусі: 2024 Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі: 2023 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 дубль Дынама 11 0 2011 дубль Дынама 23 0 2012 дубль Дынама 29 1 2013 Д2 Бяроза-2010 24 0 2014 Д1 Дынама 17 0 2015 (1) Д1 Дынама 5 0 2015 (2) Д1 Нафтан 11 1 2016 (1) Д1 Мінск 14 0 2016 (2) Д1 Дынама 4 0 2017 (1) Д1 Гарадзея 12 0 2017 (2) Д1 Дынама 4 0 2018 Д1 Тарпеда-БелАЗ 18 0 2019 Д1 Іслач 27 1 2020 Д1 Іслач 30 1 2021 (1) Д1 Кайсар 17 0 2021/22 Д2 Балтыка 27 1 2022 (2) Д1 Нёман 12 0 2023 Д1 Нёман 24 5
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Кайсар Кызыларда Катэгорыя:Ігракі ФК Балтыка Калінінград Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна