Яўген Нікіцін (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік рэчыцкай ДЮСШ-2.
Клубная кар’ера Выхаванец ДЮСШ горада Рэчыца, з 2010 выступаў за дубль мінскага «Дынама». Сезон 2012 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», а першую палову 2013 года зноў правёў за дубль «Дынама». Забіўшы за паўгады ў турніры дублёраў 7 галоў, улетку 2013 года зноў адправіўся ў Бярозу. На гэты раз адзначыўся 8 галамі, чым дапамог «Бярозе-2010» заняць выніковае 5-е месца ў Першай лізе.
У пачатку сезона 2014 зноў вярнуўся ў «Дынама». Пачаў сезон за дубль, але неўзабаве стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу мінчан. 15 мая 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўны на 87-й хвіліне замест Эрнана Фігерэда ў матчы з БАТЭ (0:0). Ужо ў наступным сваім матчы, 26 мая 2014 года, забіў свой першы гол за «Дынама», усталяваўшы тым самым канчатковы лік у матчы са «Слуцкам» (3:0).
З верасня 2014 года перастаў з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, працягваючы гуляць за дубль. У студзені 2015 года зноў быў пераведзены ў «Бярозу-2010»Никитин переведен в «Березу-2010». Здолеў добра праявіць сябе ў «Бярозе-2010» падчас перадсезоннай падрыхтоўкі, і ў сакавіку 2015 года адправіўся на турэцкі збор разам з асноўнай камандай «Дынама» На третий сбор в Турцию полетели 23 футболиста минского "Динамо", аднак сезон 2015 распачаў у бярозаўскім клубе. У выніку, аднак, амаль не гуляў з-за службы ў арміі.
У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у гродзенскі «Нёман», але неўзабаве пакінуў клуб з-за атрыманай траўмыНикитин из-за травмы покинул расположение «Немана», Пятигорец прибыл на просмотр. У выніку, сезон 2016 пачаў у складзе мінскага «Тарпеда».
Сезон 2018, у якім «Тарпеда» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, пачынаў у дублі, з чэрвеня пачаў гуляць за асноўную каманду, аднак у жніўні трапіў на лаўку запасных. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»Никитин, Филанович и Якубович покинули минское «Торпедо» і неўзабаве стаў іграком жыткавіцкага ЮАСДесять игроков покинули ЮАС, пятеро - пришли. Из них четверо - из "Лиды". Аднак, у сакавіку 2019 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», з якім у красавіку падпісаў кантрактНикитин сменил минское "Торпедо" на "Спутник". Замацаваўся ў стартавым складзе «Спадарожніка». У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з рэчыцкім клубам"Спутник" выйдет из отпуска 14 января и уже запланировал спарринг с командой УПЛ. У сезоне 2020 дапамог «Спадарожніку» перамагчы ў Першай лізе, аднак сам у другой палове сезона не гуляў з-за траўмы і пасля пакінуў каманду.
У пачатку 2023 года далучыўся да рэчыцкай ДЮСШ-2 у якасці старшага трэнера, таксама стаў выхадзіць на поле ў якасці іграка.
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 дубль Дынама 25 3 2011 дубль Дынама 25 5 2012 Д2 Бяроза-2010 27 2 2013 (1) дубль Дынама 17 7 2013 (2) Д2 Бяроза-2010 14 8 2014 Д1 Дынама 10 1 2015 Д2 Бяроза-2010 2 0 2016 Д2 Тарпеда 23 5 2017 Д2 Тарпеда 26 3 2018 Д1 Тарпеда 8 0 2019 Д2 Спадарожнік 24 6 2020 Д2 Спадарожнік 11 2
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК ДЮСШ-2 Рэчыца Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі