Андрэй Залескі (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі».
Малодшы брат Андрэя, Аляксей, таксама футбаліст.
Клубная кар’ера Выхаванец ДЮСШ горада Ліды, з 2008 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». Яшчэ ў 2008 годзе дэбютаваў за асноўную каманду дынамаўцаў у матчы на Кубак Беларусі, а з наступнага сезона пачаў прыцягвацца да матчаў асноўнай каманды.
Сезоны 2012 і 2013 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010» у Першай лізе, дзе рэгулярна гуляў у аснове.
У пачатку 2014 года вярнуўся ў «Дынама». Сезон 2014 распачаў як асноўны левы абаронца, але са жніўня 2014 года перастаў з’яўляцца на полі і выступаў толькі за дубль. У студзені 2015 года пакінуў «Дынама» па заканчэнні кантракта.
У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком «Слуцка». У слуцкім клубе замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся на пазіцыі левага абаронцы або апорнага паўабаронцы. У верасні-кастрычніку 2015 не гуляў з-за траўмы. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам». У сезоне 2016 быў іграком асновы, выступаў на розных пазіцыях у абароне. У сезоне 2017 стаў выступаць пераважна ў якасці правага абаронцы.
У студзені 2018 года пачынаў трэніравацца са «Слуцкам», але неўзабаве па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам і ў лютым стаў іграком брэсцкага «Дынама». У сезоне 2018 нерэгулярна з’яўляўся на полі. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў брэсцкую каманду.
У лютым 2019 года вярнуўся ў мінскае «Дынама». У сезоне 2019 звычайна быў запасным іграком, толькі ў чэрвені-ліпені і верасні-кастрычніку выхадзіў у стартавым складзе. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб.
У студзені 2020 года адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Жэтысу» і ў выніку падпісаў з ім кантракт. У студзені 2021 года стала вядома, што Залескі разам з іншымі беларускімі ігракамі пакінуў «Жэтысу».
У лютым 2021 года стаў іграком дэбютанта казахстанскай Прэм’ер-лігі «Турана». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з клубам. Па выніках сезона 2022 «Туран» страціў месца ў Прэм’ер-лізе.
У сакавіку 2023 года стаў іграком мазырскай «Славіі». Пакінуў клуб у снежні 2023 года, аднак у студзені 2024 года падпісаў новы кантракт з мазыранамі.
Міжнародная кар’ера У 2010—2011 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2009, 2014 Уладальнік Кубка Беларусі: 2018 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2008 дубль Дынама Мінск 27 1 2009 Д1 Дынама Мінск 2 0 2010 Д1 Дынама Мінск 5 0 2011 Д1 Дынама Мінск 12 0 2012 Д2 Бяроза-2010 28 1 2013 Д2 Бяроза-2010 29 2 2014 Д1 Дынама Мінск 17 0 2015 Д1 Слуцк 17 0 2016 Д1 Слуцк 28 0 2017 Д1 Слуцк 27 1 2018 Д1 Дынама Брэст 16 0 2019 Д1 Дынама Мінск 12 0 2020 Д1 Жэтысу 14 1 2021 Д1 Туран 24 0 2022 Д1 Туран 21 0 2023 Д1 Славія 22 2
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган Катэгорыя:Ігракі ФК Туран Туркестан Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр