Умару Бангура (; нар. , Фрытаўн, Сьера-Леонэ) — сьералеонскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Сьера-Леонэ.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру на радзіме, пазней некаторы час выступаў за моладзевы склад англійскага «Уотфарда».

З 2006 года доўгі час выступаў у чэмпіянаце Нарвегіі. У сезоне 2013 разам з «Хаўгесунам» выйграў бронзавыя медалі.

У снежні 2013 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад мінскага «Дынама»Защитник сборной Сьерра-Леоне пополнил ряды минского "Динамо". У складзе мінскага клуба адразу замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У кастрычніку 2014 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У сезоне 2015 вярнуўся ў склад і зноў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У кастрычніку 2015 года падоўжыў кантракт з дынамаўцаміУмару Бангура на год продлил контракт с минским "Динамо".

4 жніўня 2016 года стала вядома аб пераходзе Бангуры ў швейцарскі «Цюрых»"Цюрих" объявил о подписании 3-летнего контракта с Умару Бангура. Па выніках сезона 2016/17 дапамог клубу перамагчы ў Чэлендж-лізе і вярнуцца ў Суперлігу, у 2018 годзе разам з «Цюрыхам» выйграў Кубак Швейцарыі. У сезоне 2020/21 перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2021 года перайшоў у «Неўшатэль Ксамакс» з другога дывізіёна Швейцарыі, дзе гуляў да канца сезона 2021/22.

Міжнародная кар’ера З 2006 года выступае за зборную Сьера-Леонэ, дзе з’яўляецца трывалым іграком асновы.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Нарвегіі: 2013 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015 Уладальнік Кубка Швейцарыі: 2018 Пераможца Чэлендж-лігі: 2017 Найлепшы футбаліст Сьера-Леонэ: 2013Футбол. Защитник минского "Динамо" Умару Бангура признан лучшим игроком Сьерра-Леоне У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Сьера-Леонэ Катэгорыя:Ігракі зборнай Сьера-Леонэ па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Хёнефас Катэгорыя:Ігракі ФК Хаўгесун Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Цюрых Катэгорыя:Ігракі ФК Неўшатэль Ксамакс