Арцём Сарока (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік дзяржынскага «Арсенала».

Клубная кар’ера Выхаванец мінскай СДЮШАР «Трактар», з 2010 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. З 2012 года пачаў часам трапляць на лаўку запасных у асноўнай камандзе БАТЭ. У якасці запаснога брамніка выйграў Суперкубкі Беларусі 2013 і 2014.

З сярэдзіны 2014 года замацаваўся ў якасці другога брамніка БАТЭ. 11 кастрычніка 2014 года дэбютаваў у аснове БАТЭ ў кубкавым матчы са «Слуцкам» (2:1), а 22 лістапада 2014 года згуляў свой першы матч у чэмпіянаце Беларусі (з «Гомелем», 4:0).

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі. У сезоне 2015 гуляў у асноўным за дубль, за галоўную каманду правёў два матчы ў чэмпіянаце ў канцы сезона і тры матчы ў Кубку Беларусі. Сезон 2016 пачаў на лаўцы запасных, але пасля зыходу ўлетку з каманды асноўнага брамніка Сяргея Чэрніка стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе.

У студзені 2017 года адправіўся на прагляд у малдаўскі «Мілсамі», аднак не здолеў дамовіцца аб пераходзе. У сакавіку быў на праглядзе ў мазырскай «Славіі», аднак у выніку быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач». У пачатку сезона 2017 быў асноўным брамнікам клуба з Мінскага раёна, пазней стаў заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2017 года стала вядома, што Сарока пакіне «Іслач», і неўзабаве было абвешчана аб арэндзе брамніка жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». За жодзінцаў у другой палове 2017 года правёў 6 матчаў. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».

У студзені 2018 года перайшоў з БАТЭ ў «Слуцк», дзе стаў другім брамнікам пасля Барыса Панкратава. Згуляўшы ў двух матчах, у ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкую каманду і неўзабаве папоўніў склад сталічнага «Промня». Спачатку быў другім брамнікам пасля Дзяніса Шэліхава, з кастрычніка заняў месца ў аснове.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка, часам саступаў месца ў складзе Арсену Бегларану.

У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з «Віцебскам» і ў хуткім часе падпісаў кантракт з клубам. У сезоне 2020 чаргаваўся ў складзе з Дзмітрыем Гушчанкам, на наступны год саступіў яму месца асноўнага брамніка. У сезоне 2022 не трапіў у заяўку «Віцебска», а ў чэрвені Камітэт АБФФ па статусу і пераходам фубталістаў надаў брамніку статус свабоднага агента.

У ліпені 2022 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала». Стаў другім брамнікам каманды, у сезоне 2022 правёў адзін матч у Вышэйшай лізе. У лютым 2023 года падоўжыў пагадненне з дзяржынскім клубам. У сезоне 2023 дапамог «Арсеналу» перамагчы ў Першай лізе.

У студзені 2024 года стаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам. У ліпені 2024 года пакінуў «Славію» і вярнуўся ў «Арсенал».

Міжнародная кар’ера У 2012—2013 гадах быў асноўным брамнікам моладзевай зборнай Беларусі.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (3): 2014, 2015, 2016 Уладальнік Кубка Беларусі: 2015 Уладальнік Суперкубка Беларусі (4): 2013, 2014, 2015, 2016 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2023

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр