По́ўна, Паўна́ — рака ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бася (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 16 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Плошча вадазбору 81 км². Пачынаецца за 1,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Зубры, вусце за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Сялец. Цячэ ў межах Горацка-Мсціслаўскай раўніны. Ніжэй вёскі Сялец на рацэ створана сажалка. Асноўныя прытокі — Вераб’ёўка (злева), Кулажанка, Няжэўля (справа).

Каля ракі населеныя пункты Кукшынава, Ліхачова, Пална, Палёнка, Шацілаўка, Сялец.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-36-62. Выданне 1979 года.

Катэгорыя:Рэкі Горацкага раёна Катэгорыя:Прытокі Басі