The Amnesic Incognito Live System ці TAILS — дыстрыбутыў Linux на аснове Debian, створаны для забеспячэння прыватнасці і ананімнасці. З'яўляецца працягам развіцця АС Incognito. Усе выходныя злучэнні загортваюцца у ананімную сетку Tor, а ўсе неананімныя блакуюцца. Сістэма прызначана для загрузкі з LiveCD ці LiveUSB і не пакідае слядоў на машыне, дзе выкарыстоўвалася. Праект Tor з'яўляецца галоўным фундатарам TAILS. Аперацыйная сістэма рэкамендавана да выкарыстання «Фондам свабоднай прэсы»Выйшаў абаронены дыстрыбутыў Tails 1.0, а таксама выкарыстоўвалася Эдвардам Сноўдэнам для выкрыцця PRISM.

Ліцэнзія The Amnesic Incognito Live System з'яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем, распаўсюджваным пад ліцэнзіяй GNU GPL (версія 3 і вышэй).

Праграмнае забеспячэнне ў камплекце Асяроддзе рабочага стала GNOME.

Праца з сеткай: Tor у ізаляваным рэжыме з падтрымкай сеткавых мастоў (уключаючы абфусцыраваныяTor Project: obfsproxy) і графічным франтэндам Vidalia. Firefox з мадыфікацыяй Iceweasel, патчамі бяспекіTorBrowser patches , а таксама пашырэннямі Torbutton, HTTPS Everywhere, NoScript і Adblock Plus . NetworkManager для лёгкай налады сеткі. Pidgin з убудаваным OTR. Claws Mail з убудаванай падтрымкай GnuPG. Liferea — RSS-агрэгатар для GNOME. Gobby для сумеснага рэдагавання тэксту. Aircrack-ng для вардрайвінга бесправодных сетак Wi-Fi. I2P для доступу да даркнету.

Шыфраванне і прыватнасць: LUKS і GNOME Disks для шыфравання запамінальных прылад. GnuPG для шыфравання і лічбавага подпісу электроннай пошты. Схема падзелу сакрэта Шаміра. Віртуальная клавіятура. MATMAT: Metadata Anonymisation Toolkit — сродак для ананімізацыі метададзеных. PWGen — генератар пароляў. KeePassX — менеджар пароляў.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт Tails (The Amnesic Incognito Live System) — падрабязны агляд.

Катэгорыя:Дыстрыбутывы Linux для працы з Tor Катэгорыя:Дыстрыбутывы сямейства Debian Катэгорыя:Live CD