«Пралеска» — штомесячны навукова-метадычны часопіс для педагогаў дашкольных устаноў, выдаецца з 1991 года. Заснавальнік — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Знаёміць чытачоў з досведам работы дашкольных устаноў, тэарэтычнымі і практычнымі распрацоўкамі вучоных.
Рубрыкі: «Азбукоўнік беражлівых», «Буслянка», Сямейны клуб «Пралескі» (дадатак да часопіса), «Бяспека жыццядзейнасці», «Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне» і інш. Старшыня рэдакцыйнай калегіі: Н. С. Старжынская, доктар педагагічных навук, прафесар.
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Навукова-метадычныя часопісы Катэгорыя:Часопісы Беларусі