Вале́ра Пе́сін (, Мінск) — сучасны беларускі мастак-нонканфарміст.
Працуе ў станковым жывапісе і графіцы. Удзельнік калектыўных выставак у Расіі, Польшчы, Германіі, Галандыі, Іспаніі.
Жыве ў Мінску і Маскве.
Біяграфія Скончыў спецыялізаваную нямецкую школу № 24 у Мінску. Не атрымаў мастацкай адукацыі, заняткі жывапісам да пэўнага моманту былі яго захапленнем.
У 80-я гады належаў да групы нонканфармістаў. Пасля некалькіх гадоў наведвання розных мастацкіх студый, ён прадпрыняў некалькі беспаспяховых спроб паступіць у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.
Правучыўся два гады на будаўнічым факультэце політэхнічнага інстытута і быў выключаны.
Недоўгачасовая праца на завадскім канвееры «Гарызонту» канчаткова пераканала яго цалкам прысвяціць сябе творчасці.
Персанальныя выставы міні|320 пкс|Галоўны зал экспазіцыі «Дэталі», Цэнтр Сучасных мастацтваў, Мінск, 2015 Галерэя «6-я лінія» (Мінск), Галерэя «Im Hof» (Эсэн, Германія); Каталіцкі універсітэт (Люблін, Польшча) Палац мастацтваў (Мінск) Stichtigh Muset (Эйндхавен, Галандыя) Галерэя «Злата» (Масква) Музей г. Лембарк (Польшча) Галерэя «Rectoverso» (Люксембург) ЦДМ (Масква); Выставачная зала ЮНЕСКА (Масква) Дні Беларусі ў Швецыі (Стакгольм) Галерэя «Алена» (Масква); Расійскі фонд культуры (Масква) Галерэя «Арт-Яр» ДЦ «Федэрацыя» 2011 — персанальная выстаўка ў Галерэі «Ў», Мінск Открытие выставки Валерия Песина 2013 — Мастацкі праект «Дзённік», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, МінскВалерий Песин презентовал проект «Дневник/Diary» 2014 — «Пасля лета», галерэя ЛаСандр-Арт, МінскМастацкая выстава жывапісу «Пасля лета», галерэя ЛаСандр-Арт, Мінск 2015 — «Дэталі», Цэнтр Сучасных мастацтваў, Мінск Открытие персональной выставки Валерия Песина в Центре современных искусств
Крыніцы
Спасылкі
Каталог жывапісу Валерыя Песіна Інтэрв'ю з мастаком. Сяргей Харэўскі, тэлеканал БелСат. БелАвангард. 2013 — выстава Валеры Песіна «Дзённік».
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя