Чачо́ра — рака ў Беларусі, у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Хорапуць (басейн Іпуці).
Назва На думку Г. Смаліцкай і Р. Агеевай, у гідроніме Чачора, які шырока вядомы ў басейнах розных рэк, адлюстравана старажытнарускае слова чачора «старое рэчышча ракі»Р. А. Агеева. Происхождение имен рек и озер. Москва, 1985. С. 11..
На думку У. Тапарова, рэкі з назвамі Чачора, Чычора (*kiker- : *keker- «гарох») ёсць таксама на Падзесенні, Павоччы, ПаволжыТопоров В. Н. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. — Москва, 1982. — С. 41.. На думку У. Тапарова, у іншых балцкіх гідронімах аснова пашырана іншымі пашыральнікамі, як у назвах Чачэра — Чычата — Чэкень (-р-, -т-, -н-)В. Н. Топоров. «Baltica» Подмосковья // Балто-славянский сборник. Москва, 1972. С. 268..
На думку В. Жучкевіча, балцкае паходжанне гэтага гідроніма маловерагоднае, бо такія ж назвы ёсць далёка за межамі балцкіх тэрыторый, напрыклад ва Ульянаўскай вобласціВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 404..
У слоўніку Ю. Покарнага згадваюцца літ. kekė «гронка», лат. k'ekars, лат. k'ekis «парасонік», лат. cekulis «каса, кутас», cecers «кучаравая галава», чэш. čečeřiti «рабіць узлахмачаным, моршчыць»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 598..
На думку У. Тапарова, назвы тыпу Рэста, Рэкта, Рэхта і пад. звязаныя з балцкім абазначэннем арэха (літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 204—205.. На думку А. Трубачова, і ў балцкай і ў славянскай назва арэха атрыманая шляхам словаўтварэння ад этымалагічна адной асновы, якая прадстаўлена ў літ. rišti «звязваць, развязваць» і слав. *rěšiti «(раз)вязаць». Гэта грунтуецца на тым, што плады ляснога арэха растуць звязкамі, гронкаміО. Н. Трубачев. Заметки по этимологии и сравнительной грамматике // Этимология. 1968. Москва, 1971. С. 65..
У Літве ёсць рэкі Kek-upys, Keklys. На думку А. Ванагаса, гэтыя назвы могуць быць звязаныя з літ. kekė «гронка», kekulas «камяк»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 151..
Гідраграфія Даўжыня ракі 8,8 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 1 км на поўнач ад аграгарадка Перарост, вусце за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Агародня Кузьмініцкая. Рэчышча ад вытоку на працягу 4 км каналізаванае.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Іпуці Катэгорыя:Рэкі Добрушскага раёна