Пясошанька — рака ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Цяруха. Даўжыня 14 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Антонаўка, вусце на заходняй ускраіне вёскі Шутаўка. Рэчышча каналізаванае на працягу 8 км (ад вытоку да чыгункі Чарнігаў — Гомель).

Археолаг і гісторык А. А. Макушнікаў даказваў пераемнасць між Пясошанькай і летапіснай Пішчанню, на якой у 984 г. ваявода кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча Воўчы Хвост разбіў радзімічаўМакушников, О. А. Гомель с древнейших времён до конца XVIII в. Историко-краеведческий очерк / О. А. Макушников. — Гомель : РУП «Центр научно-технической и деловой информации», 2002. — С. 37-39..

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Сажа Катэгорыя:Рэкі Гомельскага раёна