Пітсбургскі ўніверсітэт () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Пітсбург, штат Пенсільванія, ЗША.
Агульная характарыстыка Універсітэт складаецца з 17 школ і каледжаў у гарадскім кампусе ў Пітсбурзе, дзе знаходзіцца адміністрацыя ўніверсітэта і пражывае і навучаецца каля 28 000 студэнтаў і аспірантаў. Пітсбургскі кампус плошчай 132 акра ўключае ў сябе розныя гістарычныя будынкі, якія з'яўляюцца часткай гістарычнага раёна Шэнлі-Фармз, у першую чаргу яго 42-павярховы цэнтральны будынак у стылі неаготыкі. Універсітэт таксама кіруе чатырма кампусамі ў Заходняй Пенсільваніі, размешчанымі ў Брэдфардзе, Грынсберзе, Джонстаўне і Цітусвіле.
Былыя і цяперашнія выкладчыкі і выпускнікі ўніверсітэта ўключаюць 6 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 3 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 3 лаўрэатаў прэміі Акадэміі мастацтваў і навук, членаў Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, 7 сенатараў ЗША, 3 міністраў ЗША і 5 губернатараў штатаў ЗША.
Структура Школы і каледжы Мастацтваў і навук Бізнесу Вылічальнай тэхнікі і інфармацыі Стаматалогіі Адукацыі Інжынерыі Агульных студый Здароўя і рэабілітацыі Права Медыцыны Сястрынскай справы Фармацыі Грамадскіх і міжнародных адносін Грамадскага здароўя Сацыяльнай работы
Рэгіянальныя кампусы Брэдфард Грынсберг Джонстаўн Цітусвіл
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Пенсільванія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Пенсільваніі