Неагублены галосны пярэдняга раду верхняга пад'ёму — галосны гук, які выкарыстоўваецца ў шматлікіх мовах.

У беларускай мове

Характэрнай асаблівасцю гуку з'яўляецца тое, што яму могуць папярэднічаць толькі мяккія зычныя.

Паводле артыкуляцыі можа разглядацца як процілеглы з [а] — пры артыкуляцыі [і] найбольш шырокае месца ў моўным апараце знаходзіцца ззаду, а найбольш вузкае — спераду. Як і [а], форма поласці пры ўтварэнні гэтага гуку можа быць паказанай у выглядзе рупару, а ў іншых галосных мадэлі ўтварэння значна больш складаныя.

Літаратура

Катэгорыя:Галосныя